• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Газету “Народная воля” са спецпраектам пра выбары бралі нарасхват

    Каля тысячы асобнікаў газеты “Народная воля” распаўсюдзілі днямі ў Гомелі актывісты праваабарончага цэнтра “Вясна” Андрэй Стрыжак, Марыя Тарасенка і Леанід Судаленка.

    “У нумары “Народнай волі” ад 22 лістапада ўтрымліваецца адмысловы спецпраект “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, які прысвечаны аналізу сёлетніх выбараў у Палату прадстаўнікоў. Людзі з ахвотай бралі выданне — нейкага негатыўнага стаўлення не было. Гамельчукі газету ведаюць і, па ўсім відаць, давяраюць ёй”, — дзеліцца сваімі ўражаннямі з карэспандэнтам службы маніторынгу ГА “БАЖ” юрыст Леанід Судаленка.

    Суразмоўца дадаў, што калі раздаваў“Народную волю” на рынку «Прудкоўскі»,нечакана сустрэў экс-кандыдата ў дэпутаты, фермера Юрыя Ганцэвіча.Ён вядомы тым, што падчас перадвыбарчай агітацыі прыводзіў на свае пікеты карову і казу. Фермер хацеў перасесці з трактара ў дэпутацкае крэсла з‑за “несправядлівасці ў дзяржаве”.Ганцэвіч, узяўшы сабе асобнік газеты,заявіў, што ў ягонай выбарчай акрузе №31 выбары не адбыліся —экс-кандыдат перакананы, што яўка выбаршчыкаў на ўчасткі сфальсіфікаваная.

    Акурат у матэрыялах спецпраекту“Народнай волі” пад назвай “Праваабаронцы за свабодныя выбары” назіральнікі і аналітыкі звярнулі ўвагу на галоўныя праблемы і недахопы, выяўленыя падчас нядаўняй выбарчай кампаніі. Гэта фармаванне ўчастковых і акружных выбарчых камісій без уключэння ў іх склад прадстаўнікоў апазіцыі, датэрміновае галасаванне са шматлікімі прыпіскамі яўкі, закрыты ад назіральнікаў непасрэдны падлік галасоў, факты цэнзуравання агітацыйных выступаў кандыдатаў і забарона іх трансляцыі ў эфіры.

    “Народная воля” з аналізам выбарчай кампаніі распаўсюджвалася таксама ў Мазыры, Светлагорску і іншых гарадах краіны.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці