• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    25 цытат, перлаў і афарызмаў ад Уладзіміра Навіцкага

    Славуты каментатар Уладзімір Навіцкі напісаў заяву аб звальненні з Белтэлерадыёкампаніі. На тэлебачанні Навіцкі адпрацаваў больш за 30 гадоў. Амаль усе 90-я ён каментаваў матчы па-беларуску. За гэты час у Навіцкага склалася цэлая калекцыя пазнавальных выразаў, а яшчэ не меншая перлаў. «НН» падрыхтавала падборку цытат славутага каментатара, якога паважліва называлі Мэтрам.

    • «Моцна, але недакладна»
    • «І скандалы там зусім іншага ўзроўню, а не нейкія банальныя прастытуткі і наркотыкі»
    • «Нам тут, на Макаёнка, 9, не было бачна — быў гол ці не»
    • «А вось выходзіць Уэйн Руні. Спакойны, як шпалеры, белы, як халадзільнік «Мінск»
    • «Прыглушыце гук вашага тэлепрыёмніка»
    • «Мяч кідаўся як леў у тыгры»
    • «Каманда рэалізавала колькасную перавагу і даказала, што лішні гулец на пляцоўцы зусім не лішні»
    • «Калегі, прашу вас адпусціць кнопку, я чую ўсе вашы каментарыі»
    • «Не завяў яшчэ бразільскі сухі ліст»
    • «Ігар Стасевіч шукае партнёраў. Ну дзе ж вы, братцы-вожыкі?»
    • «Прабачце, тэхнічныя праблемы па-за межамі Сінявокай»
    • «Дзякуй Богу, мы паспелі паказаць матч цэлкам, прабачце, цалкам»
    • «Зваліўся на сядзячую кропку спіны»
    • «Калегі па полу»
    • «Вы ведаеце, я не магу ацаніць таго, што адбылося на полі, але ў перапынку я патэлефаную нашаму паважанаму спецыялісту — Вадзіму Жуку»
    • «Негры, ой, прабачце, венгры ў атацы»
    • «З шайбай Крыстыян Хрэнкель»
    • «Рады вас вітаць у Салігорску, на стадыёне «Трактар»
    • «Да пачатку гульні яшчэ 10 хвілін. Нагадваю, што лік па-ранейшаму 0:0»
    • Навіцкі: «Вы звярнулі ўвагу, што ў футбаліста зялёныя буццы». Румбуціс: «Увогуле я за футболам сачу»
    • «І вось мы бачым, як дакладна такі ж гол улятае ў вароты Сербіі. Адзін у адзін… Прабачце, дарагія гледачы, гэта быў паўтор забітага мяча»
    • «Чортаў тузін секунд»
    • «Параўнаць якасць гульні беларусаў з супернікамі — гэта як параўнаць палец з чымсьці»
    • «Нас чакае валідольна-карвалольная канцоўка»
    • « У перапынку прыйшла sms-ка: «Уладзімір, чаму вы ніколі не называеце футбаліста Саміра па прозвішчы?» Сябры, ну давайце праўду-матку разану па поўнай праграме. Насры ў штрафной пляцоўцы, Насры ля кутавога сцяжка. Я проста берагу слых кагосьці з вас, а можа, і дарма гэта раблю».
    •  «Бывайце здаровы, жывіце багата»
    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці