• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    NEXTA: Чудзянцоў мае дачыненне да фільма «Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы»

    Блогер NEXTA (Сцяпан Пуціла) звярнуўся да сваіх чытачоў з адмысловым відэазваротам. Ён прызнаў, што затрыманы за наркотыкі журналіст Уладзімір Чудзянцоў мае дачыненне да фільма «Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы».

     

    Як сцвярджае Сцяпан, 90% фільма ён рабіў сам, а астатнія 10% яму дапамагалі журналісты, сярод якіх і Уладзімір Чудзянцоў.

    Таксама Чудзянцоў дапамагаў Сцяпану з рэдактурай тэкстаў для канала NEXTA. «Бясплатна, па сваёй волі», — запэўнівае Пуціла.

    Журналіст Уладзімір Чудзянцоў быў затрыманы 21 лістапада быў на пункце пропуску Брэст — Цярэспаль.

    Яго маці Ніна Зуева расказала журналістам, што сын ехаў цягніком у Варшаву, дзе знайшоў працу. А калі, маўляў, выйшаў у прыбіральню, мытнікі знайшлі ў яго ў сумцы пакецік з наркатычным рэчывам. «Пасля адразу правялі ператрус у нас дома ў Мінску. Тут таксама знайшлі некалькі пакетаў», — патлумачыла жанчына.

    Журналіст Чудзянцоў у брэсцкім СІЗА, у яго кватэры знайшлі невядомае рэчыва ВІДЭА

    Уладзімір Чудзянцоў займаецца журналістыкай з 1990‑х. Тады ён займаўся пралукашэнкаўскай прапагандай. З цягам часу, змяніўшы прозвішча, уладкаваўся на Tut.by. Пасля звальнення заснаваў клікбэйтны сайт by24.org, заняў радыкальную антырасійскую пазіцыю.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці