• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Незалежныя журналісты лічаць, што павінны займацца самацэнзурай, каб пазбегнуць пераследу», — заява АБСЕ

    Асноўныя свабоды не паважаліся, а аб’ектыўнасць выбарчага працэсу не была належным чынам забяспечана падчас датэрміновых парламенцкіх выбараў у Беларусі, хаця агульная колькасць зарэгістраваных кандыдатаў вырасла, адзначылі міжнародныя назіральнікі ў папярэдняй заяве, апублікаванай сёння.

    Місія па назіранні — гэта сумеснае намаганне Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ), Парламенцкай асамблеі АБСЕ (ПА АБСЕ) і Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ).

    І датэрміновае галасаванне, і дзень выбараў прайшлі спакойна. У той час як адкрыццё і працэдуры галасавання на выбарчых участках адпавядалі належным працэдурам, значныя недахопы падчас падліку галасоў выклікалі сумневы, што вынікі былі падлічаныя і аб’яўленыя праўдзіва.  

    Ажыццяўленню асноўных свабод заміналі перашкоды ў рэгістрацыі палітычных партый, аплаты за арганізацыю масавых мерапрыемстваў і абмежаваны шэраг месцаў для іх правядзення, а таксама крымінальная адказнасць за паклёп. У той жа час  бракавала забяспечваючых механізмаў падчас правядзення выбараў, як у дзень выбараў, так і падчас датэрміновага галасавання, што негатыўна адбілася на сумленнасці працэсу ва ўмовах неаднаразовых праяваў недаверу да працы і бесстароннасці выбарчай адміністрацыі на ўсіх узроўнях.

    “Гэтыя выбары прадэманстравалі поўную адсутнасць павагі да дэмакратычных абавязальніцтваў, — сказала Маргарэт  Сэдэрфельт, спецыяльны каардынатар і кіраўнік кароткатэрміновай місіі па назіранні АБСЕ. — У краіне, дзе ўлада і незалежнась парламента амбежаваная, а асноўныя свабоды выбарцаў і кандыдатаў стрымліваюцца, існуе небяспека пераўтварэння парламенцкіх выбараў у фармальнасць”.

    Цэнтральная выбарчая камісія правяла шырокую інфармацыйную кампанію і прыняла меры, каб зрабіць галасаванне даступным для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. У той жа час панаванне дзяржавы ў выбарчых камісіях абмяжоўвала іх бесстароннасць і незалежнасць, што патэнцыйна падрывала давер насельніцтва да выбарчага працэсу. Па дадзеных Цэнтрвыбаркама каля 6,8 мільёна выбарцаў было зарэгістравана для галасавання, але спісы выбарцаў не з’яўляюцца агульнадаступнымі, што прыводзіць да поўнай адсутнасці празрыстасці.

    Нарматыўна-прававая база, у рамках якой праходзіла галасаванне, давала недастатковыя гарантыі правядзення выбараў у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі. Недахопы, якія датычылі незбалансаванага складу выбарчых камісій, абмежаванняў правоў выбарцаў і кандыдатаў, а таксама забяспечваючых механізмаў пры галасаванні і падліку галасоў, застаюцца без увагі.

    “Выбар палітычнай і выбарчай сістэмы — суверэннае рашэнне Беларусі. Аднак Беларусь — чалец сям’і еўрапейскіх дзяржаў, і мы чакаем, што ўсе чальцы нашай сям’і будуць прытрымлівацца міжнародных стандартаў па правядзенні выбараў. Мы расчараваныя, што Беларусь не прыняла рэкамендацыі, якія мы зрабілі ў 2016 годзе, такім чынам пазбавіўшы сваіх грамадзян, і выбарцаў, і кандыдатаў, магчымасці поўнага ўдзелу ў дэмакратычным працэсе,— сказаў Лорд Блэнкатра, кіраўнік дэлегацыі ПАСЕ. — Савет Еўропы лічыць, што змены ў выбарчам праве — неабходныя для доўгатэрміновай стабільнасці ў Беларусі. Беларусь удзельнічае ў Венецыянскай Камісіі Савета Еўропы, якая выпрацоўвае рэкамендацыі для выбарчых законаў. Мы гатовыя супрацоўнічаць з імі дзеля працяглых дэмакратычных пераменаў”.

    Сама выбарчая кампанія была малазаўважнай, але характарызавалася недахопам зацікаўленасці, як кандыдатаў, так і грамадскасці. Вялікія мітынгі не праводзіліся, а многія кандыдаты ўстрымаліся ад любых агітацыйных мерапрыемстваў. У той час як кандыдаты маглі праводзіць абмежаваную колькасць агітацыйных мерапрыемстваў, выкарыстанне выбарчай адміністрацыяй дыскрэдытуючых  паўнамоцтваў для адмены рэгістрацыі кандыдатаў ад апазіцыі на нязначных падставах парушыла аб’ектыўнасць і ўсёахопнасць працэсу рэгістрацыі.

    “Выбары без свабоды дэбатаў і праўдзівага ўдзелу, як мы пабачылі гэта ў Беларусі — не магчымасці для грамадства, якімі яны павінны быць”, сказаў Дзітмір Бушаці, кіраўнік дэлегацыі ПА АБСЕ. “Удзельнікі палітычнага працэсу не маглі быць паўнавартаснымі гульцамі на гэтай пляцоўцы, вынікам чаго сталі выбары без спаборніцтва”.

    Значная колькасць фінансаваных дзяржавай сродкаў масавай інфармацыі абмяжоўвае прастору для незалежных СМІ, зніжаючы агульны плюралізм медыяў. Нешматлікія сродкі масавай інфармацыі асвятляюць палітычныя пытанні, а выбарцы застаюцца неінфармаванымі пра кандыдатаў і кампанію. Нягледзячы на канстытуцыйна гарантаваныя свабоды выказвання меркаванняў і забарону цэнзуры, паклёп застаецца крымінальна адказным учынкам і выкарыстоўваецца для запалохвання журналістаў.

    «Прапарцыйна высокая лічба дзяржаўных СМІ, а таксама ціск на незалежныя СМІ, блогераў і іншых незалежных каментатараў маюць эфект, які стрымлівае  свабоду слова», — сцвердзіла Карыен Ёнкер, кіраўнік Місіі па назіранні за выбарамі БДІПЧ. «Зусім нядзіўна, што многія незалежныя журналісты лічаць, што яны павінны займацца самацэнзурай, каб пазбегнуць магчымага пераследу».

    Міжнародная місія па назіранні за выбарамі на датэрміновых парламенцкіх выбарах налічвала 437 назіральнікаў з 45 краін, сярод іх — 342 эксперты БДІПЧ, доўгатэрміновыя і кароткатэрміновыя назіральнікі БДІПЧ, 69 парламентарыяў і супрацоўнікаў ПА АБСЕ, і 26  —  прадстаўнікі ПАСЕ.

    ПАПЯРЭДНІ ДАКЛАД ЦАЛКАМ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці