Журналістаў акрэдытавалі для працы на Тыдні прадпрымальніцтва, а потым не пусцілі
Прадстаўніца арганізатараў сказала, што акрэдытацыю адмянілі ў Міністэрстве эканомікі.
З 18 па 24 лістапада ў Мінску праходзіць Тыдзень прадпрымальніцтва (GEW 2019). Для працы на форуме тэлеканал «Белсат» накіраваў заяўку на акрэдытацыю чатырох журналістаў — дваіх ад тэлебачання, дваіх ад сайта.
Акрэдытацыю атрымалі дзве асобы: Ірына Арахоўская і Зміцер Міцкевіч. На пошту ім прыйшлі электронныя пацверджанні.
Ірына Арахоўская распавяла, што раніцай 18 лістапада падчас рэгістрацыі ім сказалі, што Міністэрства эканомікі адмяніла акрэдытацыю для гэтых журналістаў, а рэгістрацыйныя квіткі яны атрымалі памылкова.
З 18 па 24 лістапада ў Мінску праходзіць Тыдзень прадпрымальніцтва (GEW 2019). На сайце арганізатараў напісана:
«Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва — гэта самае маштабнае ў Беларусі мерапрыемства для прадстаўнікоў усіх відаў бізнесу. Тыдзень — гэта незалежная платформа для ўзаемадзеяння прадпрымальнікаў, стартапов, прадстаўнікоў МСП, банкаў і карпарацый, а таксама міжнародных арганізацый і дзяржавы. Серыя мерапрыемстваў у Міенску і рэгіёнах Беларусі ставіць мэтай распавесці аб інавацыях у беларускім і міжнародным бізнэсе, як на ўзроўні стартапаў, так і на ўзроўні вялікіх карпарацый. Тыдзень сфакусаваны на практычнай карысці для ўдзельнікаў і наведвальнікаў: атрымаць канкрэтныя парады па развіцці бізнесу ці кампаніі і даведацца аб кейсах развіцця інавацыйных прадуктаў».