• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Гродне назіральнікі за выбарамі заяўляюць пра парушэнне права на распаўсюд інфармацыі

    Назіральнікі кампаніі “Права выбару-2019” заяўляюць, што ў Гродне парушаюцца канстытуцыйныя правы грамадзян на сбор і распаўсюд інфармацыі.

    Паводле слоў аднаго з каардынатараў кампаніі “Права выбару-2019” Сяргея Верамеянкі, старшыні ўчастковых камісій выбарчай акругі № 51 трактуюць Канстытуцыю па свойму — забараняючы фота- і відэафіксацыю.

    “Сваім рашэннем альбо па ўказцы кагосці старшыні выбарчых участкаў вывешваюць на ўчастках абвесткі пра тое, што фота- і відэафіксацыя забароненыя, і адразу пра гэта папярэджваюць назіральнікаў. Ад 14 лістапада яны забараняюць таксама і аўдыёфіксацыю, чым ізноў парушаюць артыкул 34 Канстытуцыі, у якім гарантуецца права на сбор і распаўсюд інфармацыі кожнаму грамадзяніну Рэспублікі Беларусь”, — гаворыць Сяргей Верамеенка.

    У грамадскую ініцыятыву па назіранні за выбарамі “Права выбару-2019” уваходзяць восем палітычных і грамадскіх структур: Партыя БНФ, аргкамітэт партыі БХД, БСДП (Грамада), Рух “За Свабоду”, Аб’яднаная Грамадзянская партыя, Беларуская партыя “Зялёныя”, аргкамітэт Партыі Свабоды і Прагрэсу, Прафсаюз радыёэлектроннай прамысловасці.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці