• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Адкуль з’явіўся фэйк, што падчас перапісу 60% насельніцтва назвалі беларускую мову роднай?

    Дзіўныя лічбы прагучалі ў эфіры перадачы «Наша раніца» на тэлеканале АНТ. На іх адрэагавалі карыстальнікі сацыяльных сетак. Адныя ўспрынялі інфармацыю з захапленнем, іншыя — прарасійскія элементы — з нянавісцю.

    Па статыстыцы беларускую мову лічаць роднай больш за 5 мільёнаў чалавек, гэта 60% беларусаў», — заявіла вядучая Люцыя Герашчанка.

    У Белстаце кажуць, што статыстыку, атрыманую падчас перапісу-2019, яшчэ не публікавалі.

    «Даных гэтага перапісу насельніцтва зараз няма і быць не можа, таму што праходзіць апрацоўка. І першыя папярэднія даныя мы абвесцім у лютым 2020 года, а больш шырокія лічбы будзем даваць у верасні 2020 года», — пракаментавала «Нашай Ніве» прэс-сакратар Белстата Таццяна Лапкоўская.

    Апошняя статыстыка па роднай мове збіралася падчас перапісу 2009 года. Тады беларускую мову пазначылі роднай 5 058 334 жыхароў краіны (53,22%).

    Найхутчэй, Люцыя Герашчанка мела на ўвазе тыя лічбы, праўда, наблытала працэнты

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці