• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Праваабаронцы просяць Беларусь не выдаваць Таджыкістану журналіста і актывіста Адзінаева

    Праваабарончыя арганізацыі звярнуліся да беларускіх уладаў з просьбай не выдаваць Таджыкістану журналіста і грамадскага актывіста Фархода Адзінаева, паведамляе reform.by.

    Пад зваротам падпісаліся Amnesty Inter­na­tion­al, Асацыяцыя мігрантаў Цэнтральнай Азіі, Асацыяцыя «Правы чалавека ў Цэнтральнай Азіі», Free­dom House, Human Rights Watch, Нарвежскі Хельсінкскі камітэт, Free­dom Now, Human Con­stan­ta, Праваабарончы цэнтр «Вясна» і «Рэпарцёры без межаў».

    Фарход Адзінаеў быў затрыманы 25 верасня ў пункце пропуску «Каменны лог» на беларуска-літоўскай мяжы. У сябе на радзіме журналіст абвінавачваецца па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса Таджыкістана, у тым ліку ў сяброўстве ў забароненай арганізацыі. Крымінальная справа была ўзбуджаная ў кастрычніку мінулага года.

    Праваабарончая арганізацыя «Human Con­stan­ta» паведаміла Радыё Свабода (Радыё Озоди), што Таджыкістан запытаў беларускія ўлады арыштаваць і экстрадаваць Адзінаева ў Таджыкістан. Па законе на працягу 40 дзён генеральная пракуратура Беларусі будзе разглядаць запыт на выдачу Адзінаева Таджыкістану.

    Фарход Адзінаеў мае таджыкскае і расійскае грамадзянства. У апошні час, як сцвярджаюць паплечнікі, ён пражываў у Падмаскоўі і не займаўся актыўнай палітычнай дзейнасцю. Адзінаеў ў 2013 годзе ствараў у Маскве ТБ «Сафо». Яно праіснавала са жніўня па лістапад і было закрытае з‑за ціску таджыкскіх уладаў.

    Праваабаронцы просяць не дапусціць выдачы журналіста Таджыкістану, дзе яму, на іх думку, пагражаюць катаванні і жорсткае абыходжанне.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці