• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Google адмаўляецца прасоўваць беларускамоўныя навіны і відэаролікі

    Пра праблему распавёў рэдактар новых медыя «Радыё Свабода» Франак Вячорка.

    Яшчэ летась Google ўвёў новыя правілы размяшчэння рэкламы і скараціў службы падтрымкі ў шэрагу краін. Адпаведна, перасталі абслугоўвацца відэаролікі на гэтых мовах. Сярод іх і беларуская.

    «Яны не пускаюць гэтыя ролікі на платную рэкламу. Іх можна публікаваць, але нельга даць на раскрутку, напрыклад, праз Google AdWords.

    Адзіны варыянт, як гэта абыходзіць, — падаць відэа як расійскі ролік, што большасць і рабілі. Да траўня-чэрвеня гэта працавала, 50% ролікаў праходзіла. Але з кожным месяцам яны ўдасканальвалі праверку, і станавілася больш забаронаў. І зараз толькі максімум 10% ролікаў праходзіць. Буду вырашаць гэта пытанне праз цэнтральны офіс, ужо чацвёрты месяц ваюю», — распавёў Франак Вячорка.

    Чаму склалася такая сітуацыя? Пазіцыя Google наступная: мала кантэнту ствараецца на гэтых мовах, а ўтрымліваць службу падтрымкі каштуе вялікіх грошай. Прасцей спыніць падтрымку маленькіх моваў, чым плаціць сотні тысяч даляраў заробку супрацоўнікам ці будаваць беларускі офіс.

    «Калі я звяртаўся з пытаннем «як быць?», бесцырымонна адказалі: рабіце рускія субтытры», — дзеліцца Франак Вячорка.

    З падобнай сітуацыяй сутыкнуліся многія іншыя постсавецкія краіны. Рэклама Google не працуе на армянскай, кіргізскай і шмат якіх іншых мовах.

    Апроч таго, беларускую мову не падтрымліваюць і навіновыя сэрвісы Google. «Наша Ніва» вымушаная аддаваць у агрэгатары амерыканскай карпарацыі рускамоўную версію артыкулаў. У той час як, напрыклад, расійскі «Яндэкс Дзэн» без праблем апрацоўвае беларускую мову.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці