• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Салаўёў і Малахаў узначальваюць рэйтынг даверу да журналістаў у Расіі

    У пяцёрку журналістаў, што выклікаюць найбольшы давер у расіян трапілі толькі тэлевядучыя федэральных каналаў, паводле апытання Левада-цэнтра. «Хто ў тэлевізары — той і карыстаецца даверам», — тлумачаць сацыёлагі.

    Левада-цэнтр назваў журналістаў, якія карыстаюцца ў расіян найбольшым даверам, піша РБК. Гэта вядучыя тэлевізійных ток-шоу і навінавых праграм Уладзімір Салаўёў («Расія‑1»), Андрэй Малахаў («Расія‑1»), Андрэй Норкін (НТВ), Уладзімір Познер («Першы канал») і Вольга Скабеева («Расія 1»).

    Годам раней у топ найбольш аўтарытэтных для расейцаў журналістаў трапілі тыя ж фігуры — Салаўёў (11,1% рэспандэнтаў давяралі яму), Андрэй Малахаў (8,2%) і Уладзімір Познер (7,2%). За імі ішлі тэлевядучыя Дзмітрый Кісялёў, Вольга Скабеева і Яўген Папоў.

    Папулярныя ў моладзі ютуберы, у тым ліку Юрый Дудзь, а таксама вядоўцы «Дождя», сярод якіх Ксенія Сабчак, у лік тых, хто карыстаецца найбольшым даверам не патрапілі, распавёў суаўтар даследавання, намеснік дырэктара Левада-цэнтра Дзяніс Волкаў. «Усё ж такі [ў Расіі] тэлебачанне застаецца асноўнай крыніцай інфармацыі, так што, хто ў тэлевізары — той і карыстаецца даверам», — лічыць ён.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці