Журналіст Руслан Кулевіч сыграў вязня гета ў перформансе “Запісная” ФОТА
Журналіст гродзенскага выдання Hrodna.life, сябра БАЖ Руслан Кулевіч пераўвасобіўся ў вязня гродзенскага гета па запрашэнню беларускай рэжысеркі Ганны Сулімы.
Прадстаўленне-перформанс, дзе галоўную і адзіную ролю граў Руслан Кулевіч, адбылося ўвечары 30 ліпеня ў адной з заляў Гродзенскай харальнай сінагогі. Прадстаўленне мае назву “Запісная”, яно пастаўлена паводле дзённіка вязня гродзенскага гета, які амаль дзесяць год таму знайшоў у закінутым будынку ў Гродна адзін з каталіцкіх святароў.
“Гэты перформанс мы стварылі стыхійна. Аўдыёдзеннік вязня гроденскага гета я запісала 4 гады таму Запісваўся ён з мэтаю стварэння музея “маліны”. «Маліна” — так называліся таемныя месцы, дзе хаваліся вязні гета. Музей планавалі зрабіць у гродзенскай сінагозе, аднак па розных прычынах ён так і не быў створаны. Мы да сёння не ведаем, хто аўтар гэтага дзенніка. Я вельмі радая, што ролю вязня грае не прафесійны артыст, а журналіст” — гаворыць рэжысёрка Ганна Суліма. — Руслан проста жыве, “абжывае” прастору, якую мы паспрабавалі стварыць для яго з рознымі старымі прадметамі. Гучыць аўдыёзапіс дзённіка, а Руслан усё робіць моўчкі.”
Сам журналіст Руслан Кулевіч, лічыць, што акторскі досвед для яго быў пазітыўным.
“Мы некалькі разоў “прагналі” прадстаўленне, атрымаўся вынік, якім я вельмі задаволены. Аднак працягваць падобны досвед не хачу, я не люблю быць навідавоку камераў. Мне падабаецца ехаць на ровары і збіраць навіны”.
На прадстаўленне ў гродзенскую сінагогу сабралася амаль сотня гледачоў. Музычным аздабленнем прадстаўлення стала песня пра знішчэнне гродзенскага гета, якую выканаў спявак і сябра “Баларускай асацыяцыі журналістаў” Алесь Дзянісаў. Песня называецца “Жыды”, словы да яе напісаў сляпы паэт і журналіст са Скідзеля Алесь Чобат.