• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Шосты раунд Дыялогу па правах чалавека паміж ЕС і Беларуссю адбыўся ў Бруселі

    Еўрапейскі саюз і Рэспубліка Беларусь правялі шосты раунд двухбаковага дыялогу па правах чалавека 18 чэрвеня 2019 года ў Бруселі.

    Еўрапейскі саюз і Беларусь шырока абмеркавалі падзеі ў сферы развіцця дзяржаўнай палітыкі, рэалізацыю Нацыянальнага плана дзеянняў у галіне правоў чалавека ў Беларусі і сітуацыю з правамі чалавека ў краіне.
     
    Асаблівая ўвага была нададзеная свабодзе выказвання, сходаў і аб’яднанняў. Удзельнікі таксама разгледзелі палітыку ў дачыненні да гендэрнай роўнасці і барацьбы з гвалтам у сям’і і стан рэчаў з рэалізацыяй такой палітыкі як у ЕС, так і ў Беларусі.
     
    У кантэксце нядаўніх пакаранняў смерцю ЕС зноў заявіў пра сваё адназначнае непрыманне смяротнага пакарання заўсёды і пры любых абставінах.

    Адкрытасць Беларусі, якая праяўляецца ў апошні час, да супрацоўніцтва ў забеспячэнні правоў чалавека на міжнародных форумах, уключаючы супрацоўніцтва праз такія механізмы ААН, як Універсальны перыядычны агляд, з’яўляецца пазітыўнай падзеяй. У той жа час неабходна далейшае супрацоўніцтва Беларусі з трымальнікамі мандатаў спецыяльных працэдур ААН.
     
    Быў таксама разгледжаны шэраг індывідуальных выпадкаў.

    Правозащитники подготовили совместный отчет о правах человека. Вот что в нем говорится о свободе выражения

     
    Пасяджэнне адкрыў Спецыяльны прадстаўнік ЕС па правах чалавека Іман Гілмар. Дэлегацыю Еўрапейскага саюза ўзначальваў Томас Майр-Хартынг, Кіраўнічы дырэктар па пытаннях Еўропы і Цэнтральнай Азіі ў Еўрапейскай службе знешніх дзеянняў (EEAS). У склад дэлегацыі ўваходзіла Мара Марынакі, Галоўны саветнік па гендэрных пытаннях. Дэлегацыю Беларусі ўзначальваў Намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алег Краўчанка. Прадстаўнікі дзяржаў-членаў Еўрапейскага саюза таксама назіралі за ходам Дыялогу.
     
    Еўрапейскі саюз высока ацаніў актыўны ўдзел і ўнёсак шэрагу арганізацый грамадзянскай супольнасці і няўрадавых арганізацый у абмеркаванне сітуацыі з грамадзянскімі, палітычнымі, эканамічнымі, сацыяльнымі і культурнымі правамі ў некаторых частках Дыялогу.
     
    Чакаецца, што чарговая сустрэча ў межах Дыялогу па правах чалавека паміж ЕС і Беларуссю адбудзецца ў 2020 годзе.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці