• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Магілёўскі журналіст на прыёме ў Следчым камітэце запатрабаваў прыцягнуць да адказнасці чыноўніка і міліцыянта

    Уладзімір Лапцэвіч лічыць, што Магілёўскі міжраённы аддзел Следчага камітэта нічога не робіць і толькі цягне час, каб не прыцягваць да адказнасці супрацоўніка Ленінскага РАУС Сяргея Калеснікава і работніка адміністрацыі Ленінскага раёна Магілёва Канстанціна Кісцянёва.Нагадаем, 29 красавіка 2017 годагэтыя службовыя асобы перашкодзілі журналісту выконваць прафесійныя абавязкі, а менавіта прысутнічаць на сходзе чальцоў гаражнага кааператыву “Спутник-2008”.

    12 чэрвеня 2019г. Уладзімір Лапцэвіч пабываў на асабістым прыёме ў намесніка начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці палкоўніка юстыцыі Андрэя Мартынава. Журналіст патрабаваў ад следчых і асабіста палкоўніка Мартынава нарэшце прыцягнуць Калеснікава і Кісцянёва да адказнасці на падставе арт. 198 і арт. 426 Крымінальнага кодэкса.

    “Цягам двух гадоў Магілёўскі міжрайаддзелСледчага камітэта, а зараз ужо і УСК па Магілёўскай вобласці, не робяць нічога, каб прыцягнуць гэтых людзей да адказнасці. Па маіх падліках, праводзіцца ўжо 14 дадатковая праверка (дакладней, яна ўжо мусіла завершыцца пару дзён таму). Я не маю сумневу, што вынікам гэтай следчай праверкі будзе чарговая адмова ваўзбуджэнні крымінальнай справы, — заявіў Лапцэвіч на прыёме ў палкоўніка Мартынава. — Дзеянні следчых, якія займаліся праверкай, і іх кіраўніцтва, я расцэньваю як садзейнічанне гэтым грамадзянам пазбегнуць крымінальнай адказнасці”.

    Уладзімір Лапцэвіч запатрабаваў правесці аб’ектыўную ўсебаковую праверку дзеянняў чыноўніка і міліцыянта. Таксама Лапцэвіч выказаў сваю ацэнку дзеянням следчага Рыбакова і самога палкоўніка Мартынава, якія, на думку журналіста, дапусцілі парушэнні заканадаўства пры разглядзе яго скаргаў. У адказ намеснік начальніка УСК па Магілёўскай вобласці паабяцаў, што асабіста будзе чытаць матэрыялы чарговай праверкі.

    “Я не спадзяюся на аб’ектыўны разгляд маіх скаргаў у УСК па Магілёўскай вобласці і разглядаю свой зварот на асабістым прыёме ў палкоўніка Мартынава выключна як прыступку, каб у далейшым патрапіць на прыём да старшыні Следчага камітэта Івана Наскевіча. Патрэбна прайсці ўсе стадыі для звароту ў вышэйшыя інстанцыі”, — адзначыў Уладзімір Лапцэвіч у гутарцы з карэспандэнтам службы маніторынгу ГА “БАЖ”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці