• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    11 000 чалавек падпісалі пэтыцыю з патрабаваньнем вызваліць журналіста Галунова

    Журналіста выданьня Meduza Івана Галунова, які расьследуе карупцыю, затрымалі па падазрэньні ў спробе продажу наркотыкаў. Пікеты ў ягоную падтрымку цягнуліся ўсю ноч.

    Пэтыцыя з патрабаваньнем вызваліць журналіста разьмешчаная на сайце change.org.

    Пікеты адбываюцца ў Маскве, Уладзівастоку, Новасібірску і Пярмі, — піша Meduza. Першыя акцыі падтрымкі журналіста пачаліся 7 чэрвеня каля 16 гадзіны па маскоўскім часе.

    Як паведамляе МБХ.Медиа , сёньня падчас пікета была затрыманая галоўная рэдактарка партала «Такие дела» Анастасія Лотарава. Гэта ўжо трэцяе затрыманьне пікетоўцаў на сёньня.

    7 чэрвеня сярод затрыманых былі журналісты Павал Каныгін, Ільля Азар, пісьменьнік Віктар Шэндэровіч, літаратурны крытык Ганна Нарынская, праваабаронца Вікторыя Іўлеева.

    Яшчэ 4000 чалавек падпісаліся пад адкрытым лістом Прафсаюза журналістаў. Ліст накіраваны Міністэрству ўнутраных спраў Расеі, Генпракуратуры і Сьледчаму камітэту. «Правакацыя» і «дэманстрацыя пагрозы расейскім журналістам-расьследавальнікам», — так характарызуюць дзеяньні супраць Галунова журналісты.

    Іван Галуноў настойвае, што яму падкінулі два пакеты зь невядомым рэчывам. У яго адабралі тэлефон і ня дазвалялі яму выклікаць адваката. Ён таксама паскардзіўся на зьбіцьцё пасьля затрыманьня, піша «Медуза».

    Па дадзеных Рускай службы Бі-бі-сі, Галунова затрымалі па дарозе на сустрэчу з крыніцай. У «Медузе» ён пісаў аб дзяржаўных закупках у маскоўскай мэрыі, апублікаваўшы шэраг рэзанансных расьсьледаваньняў. Да гэтага ён працаваў у РБК і на тэлеканале «Дождж», дзе працаваў у праграмах Леаніда Парфёнава і Ксеніі Сабчак.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці