На стэндзе БАЖ адбудуцца сустрэчы з рэдактарамі TUT.BY, “Народнай Волі” і “Нашай Гісторыі”, дыскусіі, брыфінгі і шмат іншага ПРАГРАМА
З 2 па 4 мая Беларуская асацыяцыя журналістаў упершыню возьме ўдзел у выставе “СМІ ў Беларусі”, якая будзе праходзіць у НВЦ “БелЭкспа” (пр-т Пераможцаў, 14). Уваход на выставу бясплатны.
Мы вырашылі зрабіць наш стэнд максімальна адкрытым для прадстаўнікоў розных медыя і даем магчымасць чытачам сустрэцца з рэдактарамі любімых выданняў, а калегам — прыняць удзел у дыскусіях.
Усе мерапрыемствы праходзяць у адкрытым фармаце, любы наведвальнік можа далучацца, задаваць пытанні і ўдзельнічаць! Запрашаем!
План мерапрыемстваў на стэндзе Беларускай асацыяцыі журналістаў:
2 мая, чацвер
13:00 Дыскусія «Інфармацыйная бяспека Беларусі ў медыясферы». Удзельнікі: Андрэй Бастунец — старшыня ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў», Андрэй Елісееў — дырэктар аналітычнага цэнтра EAST, Вадзім Мажэйка — аналітык BISS, Паўлюк Быкоўскі — медыяэксперт і іншыя.
14:00 Сустрэча з Аляксандрам Старыкевічам, галоўным рэдактарам інтэрнэт-газеты «Салідарнасць».
15:00 Сустрэча з Андрэем Дынько, галоўным рэдактарам часопіса «Наша Гісторыя».
16:00 Квіз ад Паўла Свярдлова, галоўнага рэдактара «Еўрапейскага радыё для Беларусі».
3 мая, пятніца
11:00 Брыфінг БАЖ да Сусветнага дня свабоды прэсы. Удзельнікі: Андрэй Бастунец — старшыня БАЖ, Алег Агееў — намеснік старшыні, юрыст БАЖ.
11:30 Дыскусія “Наколькі аб’ектыўна месца Беларусі ў рэйтынгах свабоды слова”. Удзельнікі дадаюцца: Алег Агееў — намеснік старшыні, юрыст БАЖ, Андрэй Аляксандраў — медыяэксперт, запрошаныя таксама прадстаўнікі Беларускага саюза журналістаў.
13:00 Сустрэча з Іосіфам Сярэдзічам, галоўным рэдактарам “Народнай Волі”.
14:00 Прэзентацыя сайта «Віртуальная галерэя» — сумесны праект БАЖ і Аляксандра Тамковіча.
15:00 Сустрэча з Марынай Золатавай, галоўнай рэдактаркай TUT.BY.
16:00 Сустрэча з Аксанай Колб, галоўнай рэдактаркай газеты «Новы Час».
17:00 Сустрэча са Змітром Бартосікам, журналістам і літаратарам, лаўрэатам прэміі імя Ежы Гедройца.
4 мая, субота
11:00–13:00 Юрыст БАЖ Алег Агееў адказвае на пытанні пра заканадаўства ў галіне медыя.
Запрашаем на стэнд Беларускай асацыяцыі журналістаў на выставе “СМІ ў Беларусі”! Спампаваць праграму…
Калі Ваша медыя хоча прыняць удзел у працы стэнда Беларускай асацыяцыі журналістаў, калі ласка, звяжыцеся з намі праз пошту press@baj.by.