Беларуская асацыяцыя журналістаў упершыню возьме ўдзел у выставе “СМІ ў Беларусі”
На сваім стэндзе прадстаўнікі недзяржаўнага журналісцкага аб’яднання раскажуць пра сітуацыю са свабодай слова ў краіне, правядуць шэраг брыфінгаў, сустрэч з галоўнымі рэдактарамі недзяржаўных медыя, прадставяць адукацыйныя праграмы для калег і дадуць юрыдычныя парады па заканадаўстве ў галіне СМІ.
Выстава “СМІ ў Беларусі” пройдзе ў НВЦ “БелЭкспа” (праспект Пераможцаў, 14) з 2 па 4 мая і супадзе ў часе з Сусветным днём свабоды прэсы — 3 мая, які штогод адзначае Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Заяўку на ўдзел недзяржаўнага журналісцкага аб’яднання — ГА “БАЖ” — у выставе зацвердзіў выконваючы абавязкі дырэктара “БелЭксапа” Яўген Брыгадны.
3 мая ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” правядзе прэс-канферэнцыю на сваім стэндзе.
Падрабязная праграма мерапрыемстваў на стэндзе ГА “БАЖ” з’явіцца на нашым сайце бліжэйшымі днямі.
Будзем радыя вас бачыць на стэндзе ГА “БАЖ” з 2 па 4 мая!
Как устроена работа тревел-медиа? Открытая лекция главного редактора 34travel Антона Кашликова (24 апреля)
СМІ ў Беларусі-2011. Флэш-моб / 04.05.2011 г.