• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Гродне распачалі крымінальную справу за рэпост кліпа Rammstein

    Праваахоўныя органы зацікавіліся рэпостам кліпа Pussy нямецкага гурта Rammstein, які гродзенец Андрэй Галавенка зрабіў у сацыяльнай сетцы Вконтакте яшчэ ў 2014 годзе.

    Кліп Андрэй размясціў на сваёй старонцы ў верасні 2014 года. Праз 4,5 гады, 21 сакавіка 2019 года аддзел культуралагічных экспертыз Дзяржкамітэта судовых экспертыз у экспертным заключэнні прызнаў кліп забароненым да паказу і распаўсюджвання з‑за ўтрымання парнаграфічных сцэн.

    На падставе экспертызы, Гродзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэта пастанавіў узбудзіць у дачыненні да хлопца крымінальную справу па ч.2 арт.343 КК (выраб і распаўсюд парнаграфіі). Артыкул прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ад 2 да 4 гадоў.

    Сам 25-гадовы Андрэй лічыць, што няправільна.

    «Відэа дадаў у 2014 годзе і забыўся пра яго. Я нават і не ведаў, што за гэта могуць завесьці крымінальную справу. Знайшлі запіс, які я зрабіў амаль 5 гадоў таму. Правялі экспертызу і завялі крымінальную справу. Я лічу, што гэта ненармальна», —  распавёў Андрэй.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці