• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Рагачове спынена экстрэмісцкая справа

    Рагачоўскі аддзел унутраных спраў спыніў распачатую адміністрацыйную справу за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у дачыненні да жыхара райцэнтра Сяргея Аляксейкава. Пра гэта 6 красавіка «Гомельскай Вясне» паведаміў сам Аляксейкаў.

    У верасні 2018 года Аляксейкаў пракаментаваў у Face­book у групе «За Еўрапейскую Беларусь» матэрыял пад назвай «Спецназавец са Слуцка да смерці забіў двухгадовую дачку». Жудасны ўчынак п’янага спецназаўца ён назваў «шуняўскім тэатралам».

    Міліцыя склала і перадала ў суд адміністрацыйны пратакол па артыкуле 17.11 КаАП, абвінаваціўшы мужчыну ў распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў. Раённая суддзя Валянціна Малюкова вынесла пастанову аб тым, што міліцыяй не вызначаныя тэрміны пачатку і заканчэння здзяйснення правапарушэння і вярнуў справу на дапрацоўку.

    Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка, які праводзіць маніторынг экстрэмісцкіх спраў у рэгіёне, дзеянні міліцыянтаў называе вельмі непрафесійнымі.

    «Міліцыя спыніла справу ў сувязі са сканчэннем тэрміну, які быў прапушчаны і ў дзень пачатку адміністрацыйнага працэсу. Хіба гэтага людзі ў пагонах не бачылі? А калі бачылі, на што разлічвалі? Зараз Сяргей Аляксейкаў мае права на кампенсацыю выдаткаў па аплаце паслуг адваката, можа хоць гэта астудзіць гарачыя міліцэйскія галавы рагачоўскіх аніськіных», — заявіў праваабаронца Судаленка.

    Праваабаронца таксама адзначыў, што 2 красавіка суддзя суда Цэнтральнага раёна Гомеля Сяргей Кармановіч адправіў на дапрацоўку адміністрацыйную справу за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у дачыненні да жыхара абласнога цэнтра Пятра Маркоўскага.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці