• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Андрэй Павук заявіў пракурору вобласці пра самавольства мясцовых сышчыкаў

    Блогер з райцэнтра Акцябрскі Андрэй Павук абскардзіў 30 сакавіка пракурору вобласці сваё затрыманне па падазрэнні ў ілжывым мініраванні мясцовага райвыканкама. Пракурор Кастрычніцкага раёна Андрэй Лявончык прызнаў яго затрыманне і канфіскацыю падчас ператрусу аргтэхнікі законнымі.

    У скарзе, як паведамляе «Гомельская Вясна», адрасаванай пракурору вобласці Віктару Марозаву вядомы блогер заявіў аб арганізаванай правакацыі, скіраванай на завалоданне яго аргтэхнікай і іншымі носьбітамі інфармацыі.

    — Па іх версіі, 20 сакавіка я наўмысна, з мэтай прыняцця мер рэагавання з боку дзяржаўных органаў, здзейсніў заведама ілжывае электроннае паведамленне на электронную пошту абласнога МНС пра тэрарыстычны акт супраць мясцовага райвыканкама. Значыць, у сышчыкаў павінен быць як мінімум скрыншот электроннага паведамлення, якое паказвае дакладнае, да секунды, час яго адпраўлення. У пастанове аб маім затрыманні час адпраўлення электроннага паведамлення паказана «каля 9.00 — 9.30 гадзін», а раённы пракурор гэтага не бачыць.

    Пракурор раёна паказвае, што я быў затрыманы, паколькі меліся дастатковыя падставы падазраваць мяне ў здзяйсненні злачынства, але пры гэтым замоўчвае, што я не спрабаваў уцячы з месца злачынства, я маю сталае месца жыхарства, мая асоба ўсталяваная. Калі, як піша пракурор, у следства меліся падставы падазраваць мяне ў злачынстве, тады куды яны падзеліся праз пяць гадзін пасля майго затрымання, калі мяне адпусцілі? — здзіўляецца Андрэй Павук.

    Заяўляючы аб адвольнасці свайго затрымання па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства, Андрэй Павук просіць пракурора вобласці правесці пракурорскую праверку, прызнаўшы яго затрыманне незаконным, а таксама абавязаць міліцыю неадкладна вярнуць канфіскаваную аргтэхніку (відэакамера, мабільнік, планшэт і два кампутарных сістэмных блока).

    Андрэй Павук — вядомы беларускі відэаблогер і сябра ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў». Ён вядзе ў сацсетках блог «Рудабельская паказуха», у якім крытыкуе мясцовую ўладу.

    Андрэй Павук: Калі спяваў у вёсцы, думаў, што кіёчкам па галаве ляснуць. Але не — пахвалілі

    У Андрея Паука прошел обыск. СК: возбуждено уголовное дело за лжеминирование ВИДЕО

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці