«Новы Час» сплаціў грошы мільянеру
Дзякуючы чытачам, рэдакцыя "Новага Часу", згодна з рашэннем суда Савецкага раёна, выплаціла Леаніду Зайдэсу 2 347 рублёў.
«На наш заклік дапамагчы газеце адгукнуліся некалькі дзясяткаў чалавек. Шматлікія ахвяраванні былі па 5, 10, 15 і 20 рублёў. Гэта значыць, што нашы чытачы пералічвалі далёка не лішнія для сябе грошы. Хтосьці змог ахвяраваць 30, 50, 70 і нават 90 рублёў.
Гэта вельмі кранальна! І абавязвае нас працаваць яшчэ лепш, каб не падарваць ваш давер. Каля дзясятка ахвярадаўцаў засталіся ананімнымі. Таксама значны ўнёсак зрабіў буйны ІТ бізнесмен», — гаворыцца ў паведамленні рэдакцыі «Новага Часу».
«Новы Час» таксама запрашае 29 мая на ўганараванне лаўрэатаў конкурсу для маладых журналістаў імя Аляксея Караля (час і месца імпрэзы будуць вядомыя пасля 20 мая).
Адбылася цырымонія ўганаравання пераможцаў журналісцкай прэміі імя Аляксея Караля
У Мінску названыя лаўрэаты журналісцкай прэміі імя Аляксея Караля 2017 (шмат фота)
У Мінску названыя лаўрэаты журналісцкай прэміі імя Аляксея Караля 2016 (шмат фота)