Намеснік Шуневіча: Прадстаўнікі інтэрнэт-супольнасці фармуюць грэблівае стаўленне да міліцыі
Намеснік міністра ўнутраных справаў Аляксандр Барсукоў лічыць, што Канцэпцыя інфармацыйнай бяспекі, што была зацверджана Аляксандрам Лукашэнкам, дапаможа міліцыі эфектыўна супрацьстаяць пагрозам у інфармацыйнай сферы. У тым ліку – змагацца з фармаваннем негатыўнага іміджа праваахоўных органаў.
«Вядома, што асобныя прадстаўнікі інтэрнэт-супольнасці сёння спрабуюць маніпуляваць грамадскай свядомасцю, фармаваць грэблівае стаўленне да міліцыі праз выпады, што кампраметуюць працаўнікоў органаў унутраных справаў. Такія выказванні ў цэлым не ўплываюць на грамадскую думку, аднак дэструктыўны раздражняльны фон ствараюць. Закладзеныя ў дакуменце палажэнні дазволяць выбудаваць больш дакладную і эфектыўную сістэму выяўлення і рэагавання на рызыкі і пагрозы ў інфармацыйнай сферы», – заявіў ён у інтэрв’ю «СБ-Беларусь сегодня».
Паводле Барсукова, прыняцце канцэпцыі таксама «станоўча адабʼецца на іміджы праваахоўных органаў, бо змест гэтага дакументу ўзгадняецца з прынцыпамі і пазіцыяй сусветнай супольнасці ў супрацьдзеянні кіберзлачыннасці».