• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіста амерыканскага тэлеканала затрымалі проста падчас інтэрв’ю з Мадурам

    Група журналістаў Univision, якія бралі інтэрв'ю ў Мадуры, была затрыманая ў прэзідэнцкім палацы ў Каракасе, паведамляе CNBC. Па словах кіраўніка тэлекампаніі Дэніэла Коранэла, падставай паслужылі «нязручныя пытанні», якія рэпарцёры задавалі палітыку.

    Сцвярджаецца, што інтэрв’ю было спынена, а абсталяванне, якое выкарыстала група Uni­vi­sion на чале з рэпарцёрам Хорхе Рамасам, канфіскавана.

    У адказ на афіцыйны пратэст, накіраваны Uni­vi­sion, міністр інфармацыі Венесуэлы Хорхе Радрыгес заявіў, што раней урад краіны вітаў журналістаў у прэзідэнцкім палацы, аднак зараз «не падтрымлівае танныя шоу».

    Журналісты былі вызваленыя ўжо пасля афіцыйнага патрабавання Дзяржаўнага дэпартамэнта ЗША.

    ЗША афіцыйна прызнаюць у якасці афіцыйнага прэзідэнта Венесуэлы кіраўніка парламента Хуана Гуайдо.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці