Ток-шоу “Патрэба ў незалежным ТВ і інфармацыйная бяспека” (Гомель)
Паважаныя журналісты, блогеры і медыяэксперты, запрашаем вас на ток-шоу Беларускай асацыяцыі журналістаў па тэме “Патрэба ў незалежным ТВ і інфармацыйная бяспека”.
У інфармацыйнай прасторы Беларусі дамінуюць дзяржаўнае тэлебачанне і расейскія тэлеканалы, якія часта рэтранслююць кантэнт з прыкметамі прапаганды.
Прадукцыя спадарожнікавага тэлеканала “Белсат” даступная толькі матываваным беларускім гледачам, якія маюць магчымасць глядзець сюжэты і матэрыялы праз Інтэрнэт. За асвятленне вострых сацыяльных тэмаў, якія хвалююць грамадства, часта бяруцца блогеры.
Як рэфармавалася тэлебачанне ў былых камуністычных краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы? Якія тэлеканалы дыктуюць свой парадак дня ў Беларусі? Ці патрэбная беларусам свая незалежная тэлевізія?
Адказы на гэтыя пытанні Вы пачуеце на мерапрыемстве Гомельскай філіі БАЖ 24 лютага.
Выступоўцы (дадаюцца):
Медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі
Рэдактар сайта rynak.by Аляксей Харкевіч
Блогер канала “Общество Гомель” Арцём Шапараў
Скайп-госць: эксперт Украінскага інстытута будучыні Ігар Тышкевіч
Калі ласка, паведамце пра свой удзел на скрыню bianko.mikalai@gmail.com да 22 лютага.
Месца і час правядзення: Гомель, гатэль “Замкавы” (вул. Гагарына, 6), пачатак а 12‑й гадзіне.
Кантакты: +375293310144 (Мікола); +375297329207 (Юлія)