Як дзяржаўныя СМІ паведамілі пра трагедыю ў Стоўбцах
На тэлеканале АНТ паведамленне пра забойства дваіх чалавек у Стоўбцах у выніковым за дзень «Нашых навінах» было агучана на 14-ай хвіліне.
Гэта была пятая навіна выпуску. Спачатку тэлевізійнікі расказалі пра галалёд і снегапады, пасля — пра віншаванне Лукашэнкі з чарговай гадавінай Іранскай рэвалюцыі, супрацоўніцтва Міністэрстваў замежных справаў краін СНД і выставу харчовых тавараў у Маскве.
На «Беларусь‑1» першымі дзвюма навінамі ішлі пра дасягненні айчыннага спорту, у тым ліку пра перамогу нашых тэнісістак у Кубку Федэрацыі над немкамі. Трэцяй навіной быў агляд рынку працы ў Беларусі.
Пятай навіной пра здарэнне ў Стоўбцах паведамілі і на «Беларусь‑1» на 22-ой хвіліне выпуску выніковай за дзень «Панарамы».
Няма вестак пра трагедыі і сярод галоўных навін на сайтах БелТА і «СБ».