• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У «Белсаюздруках» прадаюцца вокладкі на пашпарт з надпісам RUSSIA. Як апраўдваецца кіраўніцтва?

    Карыстальнік фэйсбука Генадзь Вінярскі сфатаграфаваў паліцу ў шапіку «Белсаюзадрука».

    Цэнтральную пазіцыю займае вокладка ў колерах расійскага сцяга і адпаведным надпісам. Яна перакрывае вокладкі з афіцыйнымі беларускімі сімваламі.

    Ці гэта мэтанакіраваная палітыка — прапаноўваць беларусам абкладаць свой пашпарт у расійскія колеры? 

    «Наша Ніва» задала адпаведнае пытанне ідэолагу «Белсаюздрука» Святлане Ніканавай.

    1543417687273489-zb8hc.jpg

    «У Беларусі не робяць вокладкі… Але іх жа купляюць і госці сталіцы, таму гэта не прапаганда. Гэта не палітыка… Давайце вам лепш раскажа гандлёвы аддзел», — сказала яна. 

    У гандлёвым аддзеле сцвярджаюць, што турысты з Расіі ахвотна купляць у Беларусі гэтыя вокладкі:

    «У нас шырокі асартымент вокладак для пашпарта. Проста як узор асартыменту. Чаму няма Бразіліі і Германіі? Ну на паліцы няма магчымасці прадставіць увесь асартымент, усе колеры. Якія яшчэ краіны ёсць? Розныя ёсць. Арыентавана на турыстаў. Нічога ідэалагічнага тут няма».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці