• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Інфармацыя пра працу барысаўскай раённай камісіі па садзейнічанні занятасці насельніцтва ўсё яшчэ закрытая

    Сябра ГА “БАЖ” з Барысава Алег Мацкевіч дамагаецца атрымаць інфармацыю ад чыноўнікаў пра вынікі працы раённай камісіі па садзейнічанні занятасці насельніцтва. Адказныя асобы, спасылаючыся на заканадаўства аб абароне інфармацыі, адмаўляюць журналісту ў запатрабаваных звестках, а іх кіраўніцтва дзеянні падначаленых лічыць правамернымі. 

    Алег Мацкевіч абскардзіў адмову старшыні пастаянна дзеючай камісіі па садзейнічанні занятасці насельніцтва Барысаўскага раёна Пятра Навіцкага даць інфармацыю пра вынікі працы камісіі ў Мінскі абласны выканаўчы камітэт і атрымаў адказ.

    Старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама Алег Семянчук паведаміў, што “адмова камісіі ў прадастаўленні звестак, якія тычацца трэціх асоб, правамерная”. Пры гэтым Алег Семянчук, як і Пётр Навіцкі, спаслаўся на ч. 2 арт. 6 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі”, дзе гаварыцца, што дзяржаўныя органы абавязаныя даваць грамадзянам магчымасць азнаёміцца з інфармацыяй, якая закранае іх права і законныя інтарэсы.

    Юрыст Алег Мацкевіч з гэтым не згодны і накіраваў паўторную скаргу — гэтым разам у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

    У скарзе ён просіць даць інфармацыю па сутнасці зададзеных раней пытанняў пра дзейнасць раённай камісіі па занятасці насельніцтва.

    Сябра ГА “БАЖ” лічыць, што адмова даць паўнавартасны адказ з боку старшыні камісіі Пятра Навіцкага незаконная і неабгрунтавана абмяжоўвае правы грамадзян у доступе да інфармацыі пра дзейнасць дзяржаўнага органа (арт. 34 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, ч. 3 арт. 6, арт. 16 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі”).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці