• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Абласны суд не задаволіў скаргу па справе Улада Серады

    14 снежня ў Гарадзенскім абласным судзе прайшоў разгляд касацыйнай скаргі па адміністрацыйнай справе маладзёна Уладзіслава Серады. Скаргу па яго просьбе напісаў і падаў яго адвакат.

    Напомнім, што 16 лістапада бягучага году суддзя Кастрычніцкага раённага суда Алена Тоўсцік-Самойла па артыкуле 17.11, частка 2 аштрафавала Сераду на 15 базавых велічынь за рэпост трох звычайных інфармацыйных матэрыялаў у сацыяльнай сетцы ВКонтакте з сайтаў, якія былі прызнаныя экстрэмісцкімі, прычым два з іх намнога пазней (!) пасля таго, як свае пасты зрабіў Уладзіслаў Серада.

    Уладзіслаў Серада, які зараз адбывае пакаранне на так званай «хіміі», з’явіўся на разгляд скаргі ў суправаджэнні і падтрымаў довады абароны. Разглядаў скаргу суддзя абласнога суда Мікалай Рачынскі.

    Адвакат Уладзіслава Серады звяртаў увагу суддзі на тое, што суд Кастрычніцкага раёна Гародні парушыў працэсуальнае заканадаўства, выправіўшы адзін з пратаколаў, які фігуруе ў справе. Паводле заканадаўства гэта мог рабіць толькі орган, які яго склаў. Была звернута ўвага на дзіўную супярэчнасць датаў тых, рэпостаў, якія здзейсніў Серада і датаў, калі згаданыя ў матэрыялах справы інтэрнэт-рэсурсы былі прызнаныя экстрэмісцкімі. Звярталася ўвага і на тое, што орган, які паводле заканадаўства павінен быў у належны тэрмін забяспечыць блакаванне рэсурсаў, прызнанымі экстрэмісцкімі, нічога не зрабіў для гэтага. Дзяржаўны орган, а гэта Міністэрства інфармацыі, такім чынам не выканаў заканадаўства.

    У выніку «разгляду» скаргі, на якім акрамя ўступных працэсуальных, суддзя не задаў аніводнага пытання Уладзіславу Сераду, судзя Мікалай Рачынскі штраф не адмяніў і пакінуў рашэнне суда Кастрычніцкага раёну ў сіле.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці