• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Наша ніва» стала часткова платнай. Як гэта працуе

    Выданьне «Наша ніва», якое нядаўна адмовілася ад папяровай вэрсіі газэты і пачало выдаваць папяровы часопіс «Наша гісторыя», 17 сьнежня ўвяло плату за прагляд некаторых матэрыялаў.

    За што просяць грошы

    Вялікая колькасьць матэрыялаў на сайце Nn.by ня стала платнай. Бясплатнымі засталіся штодзённыя навіны — як напісаныя ўласнымі журналістамі «Нашай нівы», так і перадрукі зь іншых выданьняў.

    Вядома, што платнымі будуць матэрыялы з часопіса «Наша гісторыя» (яны цяпер сабраныя на старонцы History.nn.by), а таксама «архіўныя матэрыялы і ня толькі». А відэаінтэрвію «Ток», напрыклад, пакуль выдаюцца бясплатна. Поўны сьпіс платных катэгорыяў матэрыялаў пакуль не абвяшчаўся.

     

    Як гэта выглядае

    Вось так мы бачым старонку тэксту, анансаванага на перадавіцы першага выпуску «Нашай гісторыі». Чытач бясплатна бачыць толькі загаловак, імя аўтара і першы абзац, а далей ідзе прапанова плаціць.

    Платны артыкул, якім яго бачыць карыстальнік, які не плаціў

    Колькі гэта каштуе

    • 3 рублі — адзін платны артыкул (на рахунак можна пакласьці любую суму, карыстацца грашыма не адразу);

    • 6 рублёў — месяц доступу да ўсіх платных матэрыялаў;

    • за большыя сумы можна падпісацца на большыя адрэзкі часу, маюцца і зьніжкі: напрыклад, год падпіскі каштуе не як 12 месяцаў (6 х 12 = 72 рублі), а як 8 месяцаў і 10 дзён (50 рублёў).

     

    Як плаціць

    Па-першае, трэба стварыць уліковы запіс у так званым «Клюбе чытачоў» — ён жа патрэбен, каб пакідаць камэнтары на сайце. Каб пацьвердзіць асобу, трэба даць свой нумар тэлефона і ўвесьці пацьвярджальны код з атрыманай SMS (рэгістрацыі камэнтатараў праз тэлефон зь нядаўняга часу патрабуе закон).

    Зарэгістраваны карыстальнік можа аплаціць падпіску праз сыстэму АРІП або праз сыстэму bePaid. Патрэбныя банкаўскія карткі Mas­ter­Card, Visa або «Белкарт». Плата прымаецца і з‑за мяжы.

     

    Навошта гэта трэба

    «Наша ніва» тлумачыць, што зьяўляецца прыватным выданьнем, якое «цьвёрда захоўвае незалежнасьць ад уладаў і роўнааддаленасьць ад палітычных сілаў і бізнэс-колаў», таму самі па сабе грошы ў выданьня не зьяўляюцца, іх трэба зарабляць.

    «Купала быў бы шчасьлівы». Дубавец і Марціновіч пра адмову «НН» ад паперы і будучыню СМІ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці