Пляцоўка «Тэрыторыя правоў»: для каго і навошта ФОТА
У Міжнародны дзень правоў чалавека ў Мінску адкрылася інфармацыйна-кансультацыйная ўстанова «Тэрыторыя правоў».
Пляцоўка «Тэрыторыя правоў» будзе бясплатна прадстаўляцца праваабарончым арганізацыям і ініцыятывам, іншым арганізацыям, якія займаюцца абаронай уразлівых груп для правядзення круглых сталоў, семінараў, сустрэчаў, дыскусіяў на тэму правоў чалавека.
Фота: Радыё Свабода
На Пляцоўцы 10 снежня ўжо адбыліся дзве імпрэзы: цырымонія ўручэння Нацыянальнай праваабарончай прэміі і літаратурнай прэміі імя Францішка Аляхновіча.
Главред БелаПАН Ирина Левшина — лауреат Правозащитной премии
На адкрыцці пляцоўкі старшыня ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі адзначыў:
“Мы спадзяемся, што Пляцоўка павысіць разуменне і актуальнасць правоў чалавека ў беларускім грамадстве і будзе спрыяць тым мэтам, якія былі абвешчаныя ў Дэкларацыі правоў чалавека».
Дырэктар установы праваабаронца Андрэй Палуда ў інтэрв’ю “Радыё Свабода” падкрэсліў, што гэта не палітычная пляцоўка, а адукацыйна-асветніцкая, кансультацыйная:
«Гэта будзе пляцоўка для правядзення мерапрыемстваў для праваабарончых арганізацый. Любая праваабарончая арганізацыя, ініцыятыва зможа зладзіць там семінар, круглы стол, канфэрэнцыю, сустрэчу».
Прычым мы запрашаем не толькі праваабарончыя арганізацыі, але і любыя дэмакратычныя няўрадавыя арганізацыі. І яшчэ прапануем магчымасці для арганізацый, якія працуюць з «уразлівымі групамі». Да прыкладу, тут ёсць усе ўмовы для людзей з інваліднасцю — першы паверх, пандусы”.
Уваход на пляцоўку «Тэрыторыя правоў». Фота: Радыё Свабода
«Тэрыторыя правоў» знаходзіцца ў мінскім мікрараёне Уручча‑5. Адрас: Мінск, вул. Ложынская, 16, памяшканне 404 (станцыя метро «Уручча»).