• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прадстаўнікі БАЖ абмеркавалі з АБСЕ асноўныя праблемы свабоды медыя ў Беларусі

    У Міжнародны дзень правоў чалавека дэлегацыя Беларускай асацыяцыі журналістаў у Вене сустрэлася з Прадстаўніком АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Арлемам Дэзірам і прэзідэнтам аўстрыйскага аддзялення “Рэпарцёраў без межаў” Рубінай Мёрынг.

    Падчас сустрэчы размова пайшла пра найбольш вострыя праблемы свабоды медыя: пагаршэнне заканадаўства аб СМІ, крымінальную “справу БелТА” супраць шэрагу журналістаў і рэдактараў медыя, пераслед калег за супрацу з замежнымі СМІ без акрэдытацыі і іншае.

    Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец падкрэсліў, што праблема не толькі ў празмернай жорсткасці беларускага заканадаўства ў галіне медыя, але і ў адвольным яго прымяненні дзяржаўнымі службоўцамі.

    — Адыходзячы год стаў адным з найгоршых для незалежных медыя. Гэта і “справа БелТА», па якой абвінавачваліся 15 журналістаў, а галоўны рэдактар TUT.BY Марына Золатава і сёння застаецца пад крымінальным пераследам. І ціск на журналістаў, якія супрацоўнічаюць з замежнымі медыя, і многае іншае.

    Год таму я казаў, што колькасць штрафаў за нібыта працу без акрэдытацыі на замежныя медыя ў 2017‑м перавысіла агульную колькасць за тры папярэднія гады. Але хутка можна будзе казаць, што ў 2018 годзе гэтая колькасць будзе больш, чым за ўсе папярэднія гады ўключна з 2017-ым, — гаворыць Андрэй Бастунец.

    На сустрэчы закраналіся і пытанні крыміналізацыі дыфамацыі ў Беларусі, структуры беларускага медыярынку, фінансавыя аспекты дзейнасці беларускіх СМІ ва ўмовах зменаў медыяспажывання, праблемы доступу да інфармацыі журналістаў нацыянальных і рэгіянальных медыя і іншае.

    Прадстаўнік АБСЕ па свабодзе медыя Арлем Дэзір выказаў падтрымку беларускім журналістам і адзначыў высокі ўзровень супрацы паміж офісам Прадстаўніка АБСЕ і Беларускай асацыяцыяй журналістаў, якая стала інфармуе АБСЕ пра сітуацыю са свабодай медыя ў Беларусі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці