Вызначаны шорт-ліст Нацыянальнай прэміі беларускіх праваабаронцаў
Сталі вядомыя асобы, якіх вылучылі ў намінацыі “Журналіст года”.
30 лістапада праваабарончая супольнасць Беларусі вызначыла шорт-ліст штогадовай Нацыянальнай прэміі за дасягненні ў галіне правоў чалавека.
У намінацыі “Журналіст года” вылучаныя:
Таццяна Каравянкова, БелаПАН;
Ірына Леўшына, БелаПАН;
Аляксандр Тамковіч, “Свабодныя навіны”.
У намінацыі “Праваабронца года” ў спіс увайшлі:
Вольга Смалянка, Цэнтр прававой трансфармацыі;
Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік, Незалежны прафсаюз РЭП;
Наста Лойка, Human Constanta.
За званне найлепшай “Праваабарончай кампаніі/ініцыятывы года” будуць змагацца:
“Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”;
Кампанія супраць пабудовы акумулятарнага завода ў Брэсце.
Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца 10 снежня 2018 года ў дзень прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.
Праваабарончая прэмія за дасягненні ў галіне правоў чалавека была заснаваная ў 2008 годзе “Праваабарончым Альянсам”. За гады з моманту заснавання прэмія пашырылася і сёння ёсць прэміяй, якой беларуская праваабарончая супольнасць штогод адзначае лепшага праваабаронцу года, лепшага журналіста года, лепшага адваката года (да 2015 г.) і ўпершыню ў 2016 г. — лепшую праваабарончую кампанію ці ініцыятыву года.