Журналістаў, абвінавачаных па «справе БелТА», ставяць на крыміналістычны ўлік
Журналістаў партала TUT.BY, абвінавачаных па крымінальнай «справе БелТА», выклікалі ў аддзяленне міліцыі Партызанскага раёна Мінска для пастаноўкі на крыміналістычны ўлік.
Як паведамілі калегі, ніякіх дакументаў у міліцыі не паказалі, але вусна заявілі, што мусяць паставіць іх на крыміналістычны ўлік тэрмінам на 15 гадоў.
Пры гэтым следства па «справе БелТА» яшчэ працягваецца, а журналісты пакуль з’яўляюцца толькі абвінавачанымі, а не асуджанымі.
Як тлумачыць юрыст і былы адвакат Павел Сапелка, крыміналістычны ўлік прымяняецца ўнутранымі органамі для раскрыцця злачынстваў і правапарушэнняў.
Для гэтага ў чалавека бяруць адбіткі пальцаў, узор сліны для аналізу ДНК, фатаграфуюць асобу.
7–9 жніўня ў рэдакцыях TUT.BY, інфармагенцтва БелаПАН, іншых СМІ, а таксама ў кватэрах журналістаў прайшлі вобшукі.
Былі затрыманыя галоўны рэдактар TUT.BY Марына Золатава, рэдактары партала Ганна Калтыгіна, Галіна Уласік і Ганна Ярмачонак, галоўны рэдактар БелаПАН Ірына Леўшына і міжнародны аглядальнік БелаПАН Таццяна Каравянкова, уласны карэспандэнт Deutsche Welle Паўлюк Быкоўскі, рэдактар сайта газеты “Белорусы и рынок” Аляксей Жукаў.
Усе яны правялі некалькі сутак у ізалятары часовага ўтрымання. Пасля вызвалення большасці падазраваных быў забаронены выезд з краіны.
Следчы камітэт абвінавачвае журналістаў у тым, што яны ажыццяўлялі несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі дзяржаўнага інфармагенцтва БелТА. Незалежныя аналітыкі перакананыя: “справа БелТА” — спроба ўладаў запалохаць і ўзяць пад кантроль галоўныя недзяржаўныя інтэрнэт-медыя. Журналістам пагражаюць штрафы і нават турэмныя тэрміны.
Гендырэктару БелТА прапанавалі не даводзіць «справу БелТА» да суда
#StandUpForJournalism — Міжнародная і Еўрапейская федэрацыі журналістаў падтрымалі беларускіх калег
Як людзі па ўсёй краіне стаялі за журналістаў ФОТАПАДБОРКА
Слуцк далучыўся да акцыі “Станем за журналістаў”
Лунінец далучыўся да акцыі “Станем за журналістаў” ФОТАФАКТ