• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Карэспандэнту Deutsche Welle Паўлюку Быкоўскаму прад’яўлена абвінавачванне па «справе БЕЛТА»

    Карэспандэнту Deutsche Welle Паўлюку Быкоўскаму Следчы камітэт прад'явіў абвінавачванне па "справе БЕЛТА". Спадар Быкоўскі мусіць сплаціць кампенсацыю за страты, нанесеныя БЕЛТА.

    Вядомы журналіст і медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі

    Матэрыяльныя страты БЕЛТА, па меркаванні следчых, крыху перавысілі 4 000 рублёў.

    Паўлюк Быкоўскі кажа, што прызнае сваю віну і мае намер сплаціць гэтыя грошы.

    «Я адразу абіраў такі варыянт паводзінаў, гэта — мая тактыка. Натуральна, я нікога не схіляю да такіх рашэнняў», — патлумачыў вядомы журналіст і медыяэксперт.

    Вядома, што ўжо абвінавачванні прад’явілі шасці асобам з рэдакцыі TUT.BY, а таксама галоўнаму рэдактару БелаПАН Ірыне Леўшынай, журналістцы БелаПАН Таццяне Каравянковай і галоўнаму рэдактару партала Realt.by Уладзіславу Кулецкаму. Фігуранты «справы БЕЛТА» знаходзяцца пад падпіскай аб нявыездзе з краіны.

    7—9 жніўня ў рэдакцыях інфармацыйнай кампаніі БелаПАН, партала TUT.BY і некаторых іншых СМІ, а таксама ў шэрагу іх супрацоўнікаў прайшлі вобшукі. Былі затрыманыя Ірына Леўшына, Таццяна Каравянкова, галоўны рэдактар TUT.BY Марына Золатава, а таксама рэдактары партала Ганна Калтыгіна, Галіна Уласік, Ганна Ермачонак, уласны карэспандэнт Deutsche Welle Паўлюк Быкоўскі, рэдактар інтэрнэт-сайта газеты «Белорусы и рынок» Аляксей Жукаў. Усе яны правялі некалькі сутак у ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна. Перад вызваленнем з іх узялі падпіску пра неразгалошванне.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці