• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Бярозе ў чарговы раз асудзілі журналістку-фрылансера Тамару Шчапёткіну дапоўнена

    Пятага лістапада, у дзень, калі ва ўсім свеце праходзіць кампанія супраць пагрозаў для журналістаў "Станем за журналістыку", у Беларусі па-ранейшаму працягваецца ціск на незалежных журналістаў. Так, у судзе Бярозаўскага раёна адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы журналісткі-фрылансера Тамары Шчапёткінай.

    Журналістку cудзілі за працу без акрэдытацыі ў якасці карэспандэнта замежнага СМІ (Беларускага Радыё Рацыя), што з’яўляецца парушэннем беларускага заканадаўства аб СМІ (ч.2 арт.22.9 КаАП).

    Нагодай да адміністрацыйнага пераследу стаў рэпартаж “У Белаазёрску прэзентавалі юбілейны нумар “Жырандолі”, які быў размешчаны на сайце “Радыё Рацыя”. Як паведаміла Тамара Шчапёткіна, у якасці доказаў вінаватасці журналісткі фігуруюць фотаздымкі, перададзеныя ў міліцыю загадчыцай бібліятэкі, дзе адбывалася прэзентацыя часопіса “Жырандоля”. На здымках бачна, як журналістка бярэ інтэрв’ю ў пісьменнікаў. Гэтага хапіла для складання адміністрацыйнага пратакола.

    І хоць пратакол на Тамару быў складзены яшчэ 12 кастрычніка, аднак да суда ён дайшоў толькі зараз, бо першапачаткова суддзя Наталля Вакульчык адправіла пратакол на дапрацоўку.

    У выніку Тамару Шчапёткіну аштрафавалі на 35 базавых велічынь, што складае 857,5 рублёў.


    Цягам апошніх чатырох месяцаў на Тамару было складзена пяць пратаколаў па артыкуле 22.9 КаАП і адбыліся ўжо чатыры суды, па выніках якіх журналістку аштрафавалі агулам на 3185 рублёў.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці