• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Гродне адчынілася міжнародная выстава “Прэс-фота Літвы’16”

    Гледачам прадстаўленыя сто лепшых прац фатографаў, якія здымаюць для літоўскіх медыя. На экспазіцыі — вынікі 15-га конкурса літоўскай прэс-фатаграфіі, што адбыўся ў 2016 годзе.

    На адкрыццё выставы адмыслова прыехаў прэзідэнт Клуба прэс-фатографаў Літвы Ёнас Стаселіс. Пасля ўрачыстасці ён правёў майстар-клас і распавёў пра адметнасці працы фотажурналістаў у Літве.

    Па словах літоўскага фатографа, конкурс, вынікі якога прадстаўленыя ў Гродне, адбываецца наступным чынам:

    — Конкурс ацэньвае міжнароднае журы з пяці чалавек, дзе два чалавекі заўсёды не з Літвы, а тры – літоўскія фотамайстры. Сябры журы адбіраюць конкурсныя працы, не ведаючы, хто іх аўтар. Апошнія гады ў конкурсе прымаюць удзел больш за сто фатографаў, а здымкаў дасылаюць каля 4000. З іх мы адбіраем для выставы 150 здымкаў.

    «Если вам все равно — хороших фотографий ждать не стоит». Литовский фотограф Йонас Стаселис о ремесле журналиста

    Ёнас Стаселіс зазначыў, што ў конкурсе можа прымаць удзел любы фатограф,  галоўнае, каб ён пражыў у Літве паўгады за апошні год.

    — ­Яшчэ ў нас адна ўмова ўдзелу: здымкі не абавязкова мусяць быць надрукаваныя ў выданні, альбо на інтэрнэт-старонцы, бо бываюць такія выпадкі, калі самыя лепшыя здымкі не ставяць ні ў газеты, ні на сайце. Таму ўзнікла ідэя, паказаць на конкурсе калегам іх працы, якія яны не могуць паказаць у іншых месцах.

    Паглядзець лепшыя прэс-фота літоўскіх фатографаў за 2016 год  магчыма ў Гродне дзякуючы Генеральнаму консульству Літоўскай Рэспублікі ў Гродне.

    Выстава дзейнічае да 12  лістапада 2018 года.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці