• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Глыбоцкія журналісты ўшанавалі памяць Язэпа Драздовіча ФОТА

    Сябры глыбоцкай суполкі ГА “БАЖ” прынялі ўдзел у імпрэзе да 130-годдзя нараджэння вядомага мастака, пісьменніка і фалькларыста. Разам з іншымі грамадскімі актывістамі Віцебшчыны яны ўсклалі кветкі да яго магілы.

    Сёлета магілу Язэпа Драздовіча ўлады прызналі гістарычна-культурнай каштоўнасцю мясцовага значэння.

    На месцы апошняга спачыну вядомага земляка ў Ліплянах паэтка і журналістка Марыя Баравік і бард Марыя Новікава прачыталі свае вершы ў  яго гонар. Гучалі ўспаміны і гістарычныя звесткі пра Драздовіча, іх прамаўлялі мастакі, журналісты, грамадскія дзеячы ды далёкія родзічы вядомага мастака.

    Потым на сядзібе былога настаўніка Мар’яна Місевіча ў вёсцы Перадолы прысутныя паглядзелі дакументальны фільм пра Язэпа Драздовіча, паслухалі музычную імправізацыю на флейце ў выкананні Ягора Дзяйгалы. 

    Напрыканцы імпрэзы Мар’ян Місевіч зладзіў экскурсію па сваім прыватным турыстычным музеі, дзе таксама захоўваюцца гістарычныя матэрыялы пра мастака Язэпа Драздовіча.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці