• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Міліцыянты з Жабінкі і Берасця пераследуюць журналістаў Белсату Ляўчука і Харытонаву

    На журналістаў Алеся Ляўчука і Мілану Харытонаву працягваюць складаць пратаколы супрацоўнікі міліцыі з раённых аддзелаў унутраных справаў Берасцейшчыны. Гэтым разам з позвамі да дому журналістаў наведаліся адразу ж некалькі экіпажаў з розных РАУСаў.

    Супрацоўнікі Жабінкоўскага аддзелу ўнутраных справаў чакалі журналістаў каля пад’езду. Міліцыянты ўручылі Ляўчуку і Харытонавай позвы з патрабаваннем 9 кастрычніка з’явіцца ў міліцыю Жабінкі, паколькі супраць іх вядзецца адміністрацыйны працэс.
    У гэты ж час у самым пад’ездзе журналістаў, якія супрацоўнічаюць з «Белсатам», чакалі таксама Берасцейскія міліцыянты. Апошнія ўручылі журналістам позвы на 8 кастрычніка з патрабаваннем з’явіцца ў Камянецкі РАУС.

    Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава не ведаюць за што іх выклікаюць у Камянецкі РАУС. А вось выклік у Жабінку яны звязваюць з інфармацыя пра эпідэмію свіней у Жабінкоўскім раёне.

    Раней 13 верасня міліцыянты ўжо спрабавалі ўручыць позву Алесю Ляўчуку, але журналіст адмовіўся ад наведвання РАУС і дачы паказанняў.

    «Улада праз участковых імкнецца давесці нам, што не варта ездзіць па рэгіёне і адлюстроўваць праблемы якія ёсць у маленькіх гарадах і вёсках. Супрацоўнікі міліцыя кажуць, што толькі выконваюць загад свайго кіраўніцтва і дзейнічаюць згодна з законам. Але мы разглядаем гэта як ціск і рэпрэсіі», – кажа Алесь Ляўчук.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці