• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дзесяць майстроў дызайну прадставілі выставу “Litary” ў Гродне

    Больш за сто прац дзесяці майстроў тыпаграфікі паказвае выстава “Litary”, якая адчынілася ў Гродне 2 кастрычніка. Экспазіцыя адлюстроўвае змены ў сучасным дызайне вокладак СМІ. 

    Працы маладых дызайнераў, прадстаўленыя на выставе, могуць стаць у будучым вокладкамі знакамітых выданняў і таблоідаў лічыць выкладчыца кафедры дызайну Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Янкі Купалы Юлія Бараноўская:

    — Гэта пачатак працы з літарай, сэнсам. Я спадзяюся, гэта дапаможа графічным дызайнерам працаваць са словам і тэкстам і ў будучым рабіць прыгожыя выданні. Напрыклад, я бачу гэтыя працы на вокладках такіх выданняў як “The New York­er”, “The Times”, “Przekrój”, “Der Spiegel”.

    Гэта для таго, каб візуальна выглядала прыгожа. Бо калі мы возьмем у рукі папяровае выданне, ці будзем праглядаць электроннае – трэба, каб яно не толькі бавіла слых, але і вока. Я спадзяюся, што мае студэнткі змогуць змяніць вокладкі выданняў, якія мы бачым сёння на паліцах нашых крамаў.

    Працы, якія дэманструюцца на выставе, уяўляюць сабой розныя знакі і сімвалы. Яны прадстаўленыя ў выглядзе напісаных на паперы рознымі шрыфтамі літар. Пра адметнасць гродзенскай выставы распавядае адна з аўтарак Аляксандра Собалева:

    —  Мы візуальна прадстаўляем розныя словы: рух, ігнараванне, блізкасць, простасць. Гэтыя словы мы паказваем праз візуальную кампаноўку літар, каб чалавек паглядзеў на звычайныя рэчы з іншага боку. Калі хочам паказаць слова “простасць”, тады і кампазіцыя вельмі простая, калі слова “сіметрыя” – кампазіцыя сіметрычная. Калі ў нас паказанае слова “рух”, то і самі словы кудысьці “рухаюцца”. Экспазіцыя чорна-белая, яна не дае магчымасці звяртаць увагі на колер. І мы ўсё спрабавалі зрабіць праз кампаноўку літар – мы іх круцім, перамяшчаем і спрабуем раскрыць сэнс слова праз чорна-белую гаму з дапамогай літар.

    Працы маладых дызайнераў будуць дэманстравацца ў Гродзенскім Цэнтры гарадскога жыцця  цягам сямі дзён.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці