Адсутнасць заканадаўства і нежаданне дзяліцца — прадстаўнікі НДА абмеркавалі асноўныя праблемы ў доступе да інфармацыі
Што перашкаджае ведамствам дзяліцца інфармацыяй з журналістамі і чаму дзяржава выстройвае жалезную завесу для камунікацыі з грамадствам і прэсай? І самае галоўнае, як пераламіць сітуацыю?
Пра гэта прадстаўнікі грамадскіх арганізацый дыскутавалі на круглым стале “Праблемы доступу да інфармацыі ў дзейнасці НДА”, арганізаваным ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.
Цягам сустрэчы ўдалося пазнаёміць прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый з аспектамі права на інфармацыю, якія знаходзяцца ў фокусе іх дзейнасці.
Удзел у круглым стале ўзялі асноўныя стэйкхолдэры з грамадскіх арганізацый і сацыяльных праектаў, якія працуюць у сферы доступу да інфармацыі.
Асноўным вынікам круглага стала агульнае разуменне пэўнай комплекснасці праблемы прасоўвання і адвакатавання пытанняў доступу да інфармацыі ў Беларусі, а таксама выбудоўванне першачарговых прыярытэтаў у дзеяннях: забеспячэнне інфармацыйнай падтрымкі адзін аднаму, разуменне неабходнасці глыбокага аналізу заканадаўства і сумесных маніторынгавых дзеянняў.
Удзельнікі дамовіліся працягнуць камунікацыю паміж сабой у працоўным рэжыме, а таксама праводзіць штогадовыя сустрэчы ў пашыраным фармаце.
Таксама адным з найбольш вострых момантаў дыскусіі стала пытанне падрыхтоўкі спецыяльнага Закона аб доступе да інфармацыі. Па меркаванне некаторых удзельнікаў, у сённяшняй сітуацыі было б несвоечасова і рана гаварыць і адвакатаванне прыняцця асобнага заканадаўчага акта ў гэтай сферы. На цяперашні момант у Беларусі не склалася крытычная маса актараў, роўна як і шырокага разумення ў грамадстве, патрэбы ў бесперашкодным доступе да інфармацыі. Праблематыка, на жаль, застаецца ў фокусе некалькіх арганізацый, якія працуюць у вузкаспецыяльная сферах: экалогіі, журналістыцы, аўтарскім праве, удзеле грамадзян. З гэтай перспектывы пэўныя дзеянні па аб’яднанні намаганняў, стратэгій і рэсурсаў асноўных недзяржаўных актараў з’яўляецца своечасовымі і вельмі важнымі крокамі.