• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістам Вользе Чайчыц і Андрусю Козелу абмежавалі выезд за межы Беларусі

    Журналістцы Вользе Чайчыц і аператару Андрусю Козелу, якія супрацоўнічаюць з «Белсатам», абмежавалі выезд з краіны.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/chaichyc-587x440.jpeg

    На наступным тыдні ў журналісткі запланаваныя сустрэчы ў Парыжы ў Міжнароднай федэрацыі журналістаў з прадстаўнікамі арганізацыі «Рэпарцёры без межаў», з дэпутатамі і інш. Пазней Вольга Чайчыц планавала накіравацца на сустрэчы ў Брусель – у Еўрапарламент і ў Еўракамісію – каб распавесці пра сітуацыю з медыямі ў Беларусі. Журналістка мяркуе, што гэта сапраўдная прычына забароны на выезд.

    Сёння судовая выканаўца Яна Васюк выклікала Вольгу Чайчыц і Андруся Козела, паведаміўшы, што ім абмежавалі выезд з краіны.

    Журналісты паказалі ёй квітанцыі аб аплаце ўсіх штрафаў, на што ім адказалі, што немагчыма праверыць, ці ўся сума сплачаная – бо «не працуе база». Судовая выканаўца таксама папрасіла прывезці ўсе квітанцыі аб аплаце штрафаў за мінулы год. Пры гэтым зняць абмежаванне на выезд можна будзе не раней, калі запрацуе база, а калі гэта адбудзецца – невядома.

    Учора Вольга Чайчыц даведалася пра чарговы штраф. 10 верасня суддзя Дзяржынскага раённага суду пастанавіла спагнаць з нашай калегі Br 980 за фотарэпартаж з пікету абаронцаў Курапатаў каля рэстарацыі «Поедем поедим».

    Гэты штраф стаў для Вольгі Чайчыц дзясятым за сёлета, а іх агульная сума дасягнула ўжо Br 8330 – і працягвае расці. Адразу пасля інфармацыі пра штраф Чайчыц даведалася, што слонімская міліцыя склала на яе пратакол паводле артыкулу 22.9 КоАП.

    З журналістаў «Белсата» ўсё ж такі знялі абмежаванне на выезд з краіны

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці