• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістку Тамару Шчапёткіну абяцалі даставіць у суд пад прымусам, але не паведамілі пра час разгляду справы

    Сябра ГА “БАЖ” з Бярозы Тамара Шчапёткіна атрымала ліст з Баранавіцкага РАУС пра складзены на яе адміністрацыйны пратакол і неабходнасць прыехаць у Баранавіцкі райсуд.

    Тамара Шчапёткіна

    У лісце журналістку папярэджваюць, што калі яна не з’явіцца на судовы разгляд справы без паважлівай прычыны, яе могуць даставіць прымусова.

    Тым не менш Тамара Шчапёткіна вырашыла праігнараваць гэтае запрашэнне ў суд, бо палічыла, што паважлівай прычынай з’яўляецца тое, што ў лісце не пазначаны час судовага пасяджэння.

    “Я не паеду ў Баранавічы, каб сядзець там і чакаць, калі ў працоўным графіку суддзі з’явіцца вольны час і ён будзе гатовы разглядаць маю справу”, — паведаміла Тамара Шчапёткіна карэспандэнту службы маніторынгу ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”. Пратакол, складзены ўчастковым Баранавіцкага РАУС Віталем Раманюком, яна лічыць сфальсіфікаваным.

    “Першы пратакол з Баранавічаў і аналагічнае папярэджанне з мясцовага РАУС я атрымала 18 жніўня, калі мяне запрашалі ў суд, што мусіў адбыцца 17 жніўня”, — кажа журналістка-фрылансер з Бярозы.

    Паводле слоў журналісткі, участковы міліцыянт Віталь Раманюк адзначыў у пратаколе, што Тамара Шчапёткіна адмовілася падпісаць гэты дакумент, узяць яго копію і нават адмовілася ад падпісання сваіх правоў і абавязкаў. Сам адміністрацыйны пратакол утрымлівае чарговае абвінавачанне Шчапёткінай у працы без акрэдытацыі на “Радыё Рацыя”, а таксама “незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”.

    Сёлета ў жніўні журналістку-фрылансера з Бярозы Тамару Шчапёткіну двойчы пакаралі на падставе артыкула 22.9. КаАП штрафамі агулам на 55 базавых велічынь (1347,5 рубля).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці