• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Аркадзь Ізраілевіч патрабуе ад «Новага часу» 40 тысяч рублёў

    Па меркаванні Ізраілевіча, «рэдакцыяй газеты «Новы час» былі апублікаваныя шэраг артыкулаў, якія істотна парушаюць належныя мне (Ізраілевічу – рэд.) і ахоўваемыя законам такія нематэрыяльныя правы, як гонар, годнасць і дзелавая рэпутацыя».

    Яшчэ тысячу рублёў ён хоча атрымаць ад Дзяніса Івашына. Такія патрабаванні в меркаванні Ізраілевіча, «рэдакцыяй газеты «Новы час» былі апублікаваныя шэраг артыкулаў, якія істотна парушаюць належныя мне (Ізраілевічу – рэд.) і ахоўваемыя законам такія нематэрыяльныя правы, як гонар, годнасць і дзелавая рэпутацыя».

    Па ягоным меркаванні, артыкулы аўтара Дзяніса Івашына «па сваім змесце ў цэлым і асобныя выказванні аўтара, у прыватнасці, змаляюць мае гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю».

    Як кажа Ізраілевіч, са зместу артыкулаў яўна вынікае, што менавіта ён і належнае яму ТАА «ІВ» з’яўляюцца канцавым бенефіцыярам будаўніцтва рэстарана ў Курапатах. Ізраілевіч адзначае, што будаўніцтва рэстарана «Паедзем, паядзім» выклікае «супярэчлівыя» водгукі сярод грамадства. «У шэрагу асобаў пасля прачытання артыкулаў склалася ўстойлівае негатыўнае стаўленне да мяне як да бізнесмена, здольнага забудоўваць месцы гістарычнай памяці дзела атрымання камерцыйнай выгады», — піша Ізраілевіч.

     

     

    Ён адзначае, што пасля выхаду артыкулаў на яго старонкі ў сацыяльных сетках «пачалі паступаць скрайне непрыемныя і нават зняважлівыя каментары».

    Адначасова Ізраілевіч не хавае, што асабіста знаёмы з бізнесоўцамі — фігурантамі расследавання Івашына, аднак «не маю ніякіх юрыдычных адносінаў да будаўніцтва рэстарана «Паедзем, паядзім» і тым кампаніям, якія пералічаныя ў артыкуле».

    Ізраілаевіч падкрэслівае, што ў яго добрая рэпутацыя ў бізнесе, а яго кампанія існуе 26 гадоў, і звяртаецца да пратаколу пасяджэння навукова метадычнай рады па Курапатах №115 ад 20.12.2005 года, сябрам якога быў Аляксей Мартынаў. У гэтым пратаколе Мартынаў быў пазначаны, як галоўны архітэктар «ІВ». «На падставе гэтага Дзяніс Івашын выбудоўвае звязаны са мною карупцыйны падтэкст», — сцвярджае Ізраілевіч і піша, што насамрэч Мартынаў быў звольнены з «ІВ» яшчэ 21.01.2005.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці