• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Здымачную групу «Белсату» аштрафавалі за стрым затрымання абаронцаў Курапатаў

    Журналістку Кацярыну Андрэеву і аператара Сяргея Кавалёва аштрафавалі на 40 базавых велічыняў кожнага за «незаконны распаўсюд СМІ» (арт. 22.9 КаАП).

    Сяргей Кавалёў і Кацярына Андрэева пасля чарговага затрымання.

    Пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні складаў маёр Дзмітрый Шантыр з Цэнтральнага РУУС Менску. Ён жа быў сведкам на судзе. Судовае паседжанне адбылося 9 жніўня ў судзе Цэнтральнага раёну Менску. Суддзя — Іван Касцян.

    Падставаю для накладання штрафаў стаў стрым з акцыі каля рэстарана «Гранд Кушавель». Там актывісты зладзілі акцыю пратэсту супраць адкрыцця рэстарану «Поедем поедим» побач з урочышчам Курапаты. Рэстараны «Гранд Кушавель» і «Поедем поедим» належаць Леаніду Зайдэсу. Падчас акцыі, якая доўжылася літаральна некалькі хвілінаў, міліцыя затрымала траіх актывістаў.

    На мінулым тыдні маёр Дзмітрый Шантыр абвінаваціў журналістку Ірыну Арахоўскую ў тым, што яна прымусіла «улезці дэсантнікаў у фантан».

    Толькі за першыя 6 месяцаў гэтага году суддзі пастанавілі спагнаць з журналістаў тэлеканалу «Белсат» больш за Br 46 253.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці