Герой матэрыяла, за які будуць судзіць журналіста: «Калі ёсць праблемы, чаму нельга пра іх казаць ?!»
15 жніўня а 10.30 — суд над Яўгенам Скрабцом у Лунінцы. Яўгена будуць судзіць паводле ч.2 арт. 22.9 КаАП РБ «Незаконнае выраб і (або) распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі» за матэрыял, падрыхтаваны па выніках прэс-тура, арганізаваны Лунінецкай філіяй ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў».
Нагадаем, што адным з пунктаў праграмы прэс-туру было наведванне фермерскай гаспадаркі Навіцкіх. Кіраўнік сельгаспрадпрыемства — Уладзімір Навіцкі распавёў журналістам пра працоўныя будні, маючых адбыцца новаўвядзеннях і асабіста пра сябе.
Перёд судом служба маніторынгу БАЖ звязалася з героем публікацыі Уладзімірам Навіцкім. Ён пракаментаваў:
— Калі сустракаліся з журналістамі, не пытаўся на якія СМІ яны працуюць. Я не супраць пагутарыць, ні да каго не маю прэтэнзій. Але мне падабаецца па зямлі хадзіць, а не калі мяне «цягаюць» (Уладзімір Навіцкі праходзіць па справе ў якасці сведкі. — Аўт.). Калі ёсць праблемы, чаму нельга пра іх казаць ?! Але камусьці гэта не падабаецца…
Па выніках сустрэчы выйшлі публікацыі не толькі ў мясцовых выданнях “Медиа-Полесье” і «Информ-прогулка», але і ў «Комсомольской правде», на «Радыё Рацыя».
Раней у судзе Лунінецкага раёна падобных спраў не разглядалі.