Ператрус у Realt.by, журналісты чакаюць допыту ў Следчым камітэце
Журналісты парталу нерухомасці Realt.by паведамілі Беларускай асацыяцыі журналістаў, што раніцай у іх офісе таксама адбыўся ператрус па “справе БЕЛТА”.
Ператрус праводзіў Следчы камітэт, забраныя камп’ютары і ноўтбукі.
На дадзены момант чацвёра журналістаў — Ігар Хмара, Уладзіслаў Кулецкі, Марыя Сарока і Алена Маслоўская, Станіслаў Матвіенка знаходзяцца ў будынку Следчага камітэту і чакаюць допыту.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
![](https://khdbz39sm.shop/wp-content/themes/baj/assets/images/telegram-logo.jpg)
Больш матэрыялаў