• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гродзенская міліцыя правярае фота з флэшмобу ў падтрымку Алега Сянцова

    Супраць сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Уладзіміра Хільмановіча распачалі адміністрацыйны працэс за акцыю салідарнасці з рэжысёрам Алегам Сянцовым.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/hil2a_0.jpg

    30 ліпеня да журналіста наведаўся супрацоўнік аддзела прафілактыкі Ленінскага РАУС Гродна і паведаміў, што ідзе праверка па факце размяшчэння ў інтэрнэце фотаздымкаў у падтрымку зняволенага ў Расіі ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова.

    Уладзімір Хільмановіч адмовіўся даваць пісьмовыя тлумачэнні і мяркуе, што неўзабаве атрымае позву ў суд.

    13 ліпеня гродзенскі журналіст і праваабаронца прыняў удзел у міжнароднай акцыі падтрымкі ўкраінскага рэжысёра, палітвязня Алега Сянцова, які працягвае галадоўку ў расійскай калоніі.

    Акцыя ў падтрымку Алега Сянцова адбывалася 13 ліпеня па ўсім свеце. Яе ўдзельнікі фатаграфаваліся каля знакавых месцаў сваіх гарадоў. Уладзімір Хільмановіч сфатаграфаваўся на фоне Барысаглебскай царквы – старажытнага сімвала Гродна.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці