• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Затрыманы брэсцкі блогер Сяргей Пятрухін застанецца на выходныя ў ізалятары часовага ўтрымання

    У пятніцу ўдзень Сяргей Пятрухін выходзіў з дому, у гэты час да яго падышлі супрацоўнікі міліцыі і заявілі, што ім трэба агледзець кватэру блогера.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/e2ab8f01-a1ff-48ce-9654-ee0963776316_w1023_r1_s_0.jpg

    Размову з міліцыянтамі Пятрухін трансляваў у жывым эфіры на YouTube-канале “Народны рэпарцёр”. З гэтага запісу вынікала, што блогер адмовіўся пускаць супрацоўнікаў міліцыі ў кватэру, бо тыя не патлумачылі, на якой падставе робіцца агляд. Таксама ён запатрабаваў прысутнасці адваката.

    У выніку Сяргей Пятрухін быў затрыманы: яго адвезлі ў Ленінскі РАУС горада Брэста. Кватэру блогера праваахоўнікі апячаталі.

    Як паведаміў праваабаронца Раман Кісляк, ён прыехаў у Ленінскі РАУС, каб высветліць, што з’явілася падставай для затрымання. “Але мяне літаральна выпіхнулі з міліцэйскага пастарунка”, распавёў Кісляк.

    Увечары з’явілася інфармацыя, што Сяргей Пятрухін на выходныя застанецца ў ізалятары часовага ўтрымання, бо нібыта ён не падпарадкаваўся “законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі”.

    Нагадаем, што раней стала вядома, што супраць блогера заведзена крымінальная справа за абразу. Прычым позву ў Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта Сяргей Пятрухін атрымаў 24 ліпеня, а з’явіцца ў гэтую ўстанову ён мусіў 23 ліпеня.

    26 ліпеня блогер разам з адвакатам Паўлам Алесікам наведаў Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта, каб даведацца у следчага Арцёма Хільковіча, у чым сутнасць абвінавачанняў, аднак так і не здолеў атрымаць такую інфармацыю.

    На брэсцкага блогера Пятрухіна завялі крымінальную справу абразу

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці