У Гродне ў прыватным музеі Януша Паруліса адкрылася фотавыстава пра горад і яго жыхароў
У гродзенским прыватным музеі даўніны Януша Паруліса распачаля выстава “Мінаюць гады, застаюцца толькі фота”. У эспазіцыі — некалькі тысяч здымкаў жыхароў Гродна з канца ХІХ — па другую палову ХХ стагоддзя.
— На мінулым тыдні патрапіўся мне ў рукі альбом са старыми фатаздымкамі і да мяне завітаў мой сябра фатограф Марк Харл, які мне дапамагае ў музеі. Кажа: «Двай створым выставу». І ён з сябрам пачалі па майму дому-музею шукаць розныя здымкі, выявы людзей, якія жылі ў Гродне апошнія сто год. Назбіралася больш за пяць дзесяткаў розных альбомаў — больш за дзве тысячы здымкаў, — распавядае Януш Паруліс.
На выставе прадстаўленыя фота ў асноўным з ХХ стагоддзя, але ёсць і некалькі здымкаў з канца ХІХ стагоддзя.
— Гэтыя фотаздымкі распавядаюць пра гродзенскія сем’і, які раней жылі на суседніх вуліцах. Многія з іх з’ехалі на сталае жыхарства ў Польшчу. Але гэтыя людзі пакінулі пасля сябе вялікія здымкі ў прыгожых даваенных рамах. Менавіта гэтыя здымкі і сталі аднымі з першых экпанатаў майго музея, — тлумачыць Паруліс.
Спадар Паруліс патлумачыў, што даўно цікавіцца фота, а на выставе ёсць здымкі, зробленыя ім у юнацтве:
— Мая фотасправа распачалася даўно. Я ў дзяцінстве разабраў некалькі старых вельмі дарагіх нямецкіх фотапаратаў з пачатку ХХ стагоддзя, і доўга не мог іх сабраць. Потым адзін з маіх суседзяў, у ягога была свая фоталабараторыя, навучыў мяне працаваць над здымкамі. Маім першым фотаапаратам быў вялікі нямецкі апарат 6 на 6, вельмі падобны на “Любіцель». Я пачаў ім здымаць, а сусед дапамагаў праяўляць мае здымкі, вучыў мяне. Затым я набыў сабе «Смену» — у мяне атрымліваліся “капітальныя” здымкі. І яны ёсць на выставе.
Апроч фотавыставы ў музеі Януша Паруліса, што месціцца недалёка ад старажытнай Каложы, можна ўбачыць старыя вырабы са шкла, рэчы гродзенцаў, фотакамеры, адзенне.