• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Справа аб нападзе на Сяргея Чалага перададзена ў пракуратуру

    Справа аб нападзе на аўтара праграмы "Эканоміка на пальцах" Сяргея Чалага перададзена ў пракуратуру. У ёй двое абвінавачаных і двое пацярпелых. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў сябар незалежнага аналітыка, які праходзіць па справе пацярпелым разам з Чалым.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/cha.jpg

    «Засталося два тыдні да прызначэння слуханняў у судзе, — кажа ён. — Крымінальную справу пачалі па частцы 2 артыкула 339 КК [Злоснае хуліганства. — Еўрарадыё]. Тыя, хто нападаў спрабавалі перакваліфікаваць артыкул на менш цяжкі, маўляў яны напалі не на групу асоб, а канкрэтна на Сяргея Чалага, а я апынуўся побач. Але, як мне распавёў следчы, у іх не атрымалася».

    Частка 2 артыкула 339 КК РБ — Хуліганства, здзейсненае паўторна, альбо групай асоб, альбо звязанае з супрацівам асобе, якая спыняе хуліганскія дзеянні, альбо спалучанае з прычыненнем менш цяжкага цялеснага пашкоджання. Санкцыя па гэтай частцы артыкула — да 6 гадоў пазбаўлення волі.

    Напад адбыўся ў ноч на 19 мая ў двары дома №6 па вуліцы Леніна ў Мінску. Па версіі міліцыі, Чалы і яго сябар пацярпелі ў п’янай бойцы — іх збіла кампанія, якая адпачывала па суседстве.

    Першапачаткова па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства былі затрыманыя пяцёра мінчан. Сярод іх — дзяўчына, якую адпусцілі пасля апытання. Удзельнікі бойкі тлумачылі следчым, што напалі на кампанію Чалага, пачуўшы абразы ў свой адрас.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці