• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Светлагорску спынілі справу супраць журналісткі за інтэрв’ю, якога сапраўды не было

    Журналістка-фрылансер Ларыса Шчыракова з Гомеля атрымала  паведамленне за подпісам начальніка Светлагорскага райаддзела міліцыі Аляксандра Зязёткі пра спыненьне супраць яе адміністрацыйнай справы. Міліцэйскі начальнік спасылаецца на п. 3 ч. 1 артыкула  9.6 і артыкул 11.10 КаАП.

    “Дробязь, а прыемна. Хоць не на сканчэнне тэрмінаў накладання адміністрацыйнага спагнаня варта было спасылацца, а на памылку і абсурднасць абвінавачвання”, — сказала службе маніторынгу ГА “БАЖ” Ларыса Шчыракова.

    Адміністрацыйны пратакол на журналістку паводле артыкула 22.9 КаАП склаў старшы лейтэнант міліцыі Алег Каўцэвіч.  У ім пазначана што 9 сакавіка а 8‑й гадзіне раніцы  Шчыракова незаконна інтэв’юіравала жыхароў вёскі Якімава Слабада  Светлагорскага раёна, а  пасля размясціла відэаінтэв’ю ў “Навінах”  на польскім  спадарожнікавым тэлеканале “Белсат”.

    “Дальбог, у гэты час я мірна спала ў сябе дома. Да таго ж на тэлеканале “Белсат”, наколькі вядома, не існуе  праграмы “Навіны”, —  дадае журналістка.

    Вышэйзгаданы адміністрацыйны  пратакол, складзены супрацоўнікам міліцыі Алегам Каўцэвічам, суддзя Светлагорскага раёна Руслан Царук разглядаў на судовым паседжанні 24 красавіка, але перанёсразгляд, каб выклікаць у суд аўтара пратакола. І калі той не змог уцямна патлумачыць абставіны прэтэнзіяў да журналісткі, суддзя Царук адправіў пратакол у РАУС на дапрацоўку.

    У міліцыі дачакаліся сыходу тэрмінаў адміністацыйнага спагнання і паведамілі Ларысе Шчыраковай, што справа пра парушэнне ёю артыкула 22.9 КаАП закрытая.

    Пакуль журналістка спала, міліцыянту прымроілася незаконнае інтэрв’ю

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці